У сядзібе цёпла ад каміна - Нашых душаў холад не кране. Я ізноў чытаю успаміны Тых, што тут тварылі да мяне.
Многія на гэтым свеце мкнуцца, Каб пакінуць след сваёй рукі. Людзі паміраюць. Застаюцца На паперы чорныя радкі.