Rss Feed
Яндекс.Метрика

БУДЗЬ НЯМЫ НIБЫ РЫБА У́ ВАДЗЕ

Будзь нямы, нiбы рыба ў вадзе.
Пра душэўны свой боль прамаўчы.
Хай дарога цябе прывядзе
На агонь адзiнокай свячы -

У пакойчык, дзе нiзкая столь,
Дзе бялее абрус на стале,
Дзе ўялякi усцiшыцца боль,
Растварыўшыся недзе ў iмгле...