Rss Feed
Яндекс.Метрика

Мовы света

ГЕНЕАЛАГІЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ МОВАЎ

ПРАДМОВА

Колькі моваў існуе на зямлі тэрмінова не ведае ніхто. Навукоўцы называюць лічбы ад трох да пяці тысяч. На некаторых з іх, як, напрыклад, на кітайскай, ангельскай арабскай, гіндзі, іспанскай, рускай гавораць мільёны жыхароў нашай планеты. Іншымі мовамі, такімі як юкагірская, кецкая, негідальская, нганасанская і шмат якіх яшчэ карыстаюцца толькі колькі сотняў чалавек.

МОВЫ СВЕТА (Я)

Яванская – адна з аўстранэзійскіх моваў, уваходзіць у інданезійскую групу. Распаўсюджаная ў цэнтральных і ўсходніх раёнах выспы Ява (Інданезія). Агульная колькасць носьбітаў – звыш за 76 мільёнаў чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Марфалагічная структура слова вельмі простая, значная частка лексічных адзінак складаецца з аднаго толькі кораня. У лексіцы шмат запазычанняў з індыйскіх моваў, а таксама з арабскай, ангельскай і нідэрландскай. Мова мае багатую пісьмовую традыцыю. Першы помнік датуецца 737 г.

МОВЫ СВЕТА (Ю)

Югская – адна з енісейскіх моваў. Была распаўсюджаная ў паўночным цячэнні Енісея. Цяпер, хутчэй за ўсё, выйшла з ужытку (на пачатку 1990-х гадоў на ёй гаварылі некалькі чалавек). Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглютынацыя і інкарпарацыя. Мова беспісьмовая.

МОВЫ СВЕТА (Э)

Эблаіцкая – мова старажытнай цывілізацыі Эбла, якая існавала на тэрыторыі паўночнага захада Сірыі ў ІІІ тысячагоддзі да н. э. Належыць да афразійскай сям’і, семіцкай групы. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы некаторая колькасць запазычанняў з шумерскай. Захавалася ў шматлікіх пісьмовых помніках – клінапісных гліняных таблічках.

МОВЫ СВЕТА (Ш)

Шаенская (шэенская, чэен) – аддна з індзейскіх моваў Паўночнай Амерыкі. Уваходзіць у алганкіна-рытванскую сям’ю, алганкінскую групу. Распаўсюджаная ў ЗША, у Паўночнай Шаенскай рэзервацыі на тэрыторыі штатаў Мантана і Аклахома. Колькасць носьбітаў – каля 1700 чалавек. Мова тонавая. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.

МОВЫ СВЕТА (Ч)

Чамалінская – адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная ў шэрагу вёсак Цумадынскага раёна Дагестана. Мова блізкая да аварскай. Колькасць носьбітаў – каля 4 тысяч чалавек. Два дыялекты: гакварынскі і гігатлінскі. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнікі размяркоўваюцца па пяці класах, утвараюць форму адзіночнага і множнага ліку, змяняюцца па склонах. Дзеяслоў мае складаную сістэму ладоў і часоў.

МОВЫ СВЕТА (Ц)

Царкоўнаславянская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у славянскую групу, паўднёваславянскую падгрупу. Найстаражытнейшая літаратурная мова славян. Сфармавалася ў ІХ стагоддзі ў выніку перакладчыцкай і асветніцкай дзейнасьці Канстанціна Філосафа (Кірыла) і яго брата Мефодзія першапачаткава на базе балгара-македонскіх дыялектаў. Потым увабраў у сябе некаторую колькасць мараўскіх і ўсходнеславянскіх элемэнтаў. Шмат запазычанняў і калек з грэка-бізантыйскай. Вельмі багатая і распрацаваная рэлігійная тэрміналогія, звязаная з праваслаўным хрысціянствам.

МОВЫ СВЕТА (Х)

Хаб’ёт (хобі) – адна з афразійскіх моваў, уваходзіць у семіцкую групу. Распаўсюджана на амана-йеменскім памежжы. Колькасць носьбітаў – каля 100 чалавек. Мова беспісьмовая.

МОВЫ СВЕТА (Ф)

Фаліскская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у італійскую групу. Была распаўсюджаная ў Італіі ў раёне горада Фалерыі. Немшатлікія помнікі, якія захаваліся да нашага часу, належаць да VII – VI стагоддзяў да н. Э. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Парадак словаў у сказе свабодны. У лексіцы некаторая колькасць запазычанняў з лацінскай і этрускай моваў. Выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт.

Ленты новостей