Rss Feed
Яндекс.Метрика

ГЕНЕАЛАГІЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ МОВАЎ

ГЕНЕАЛАГІЧНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ МОВАЎ[1]

 

Індаеўрапейская сям’я

 

Славянская група

а) Усходнеславянская падгрупа: беларуская, руская, украінская, русінская (карпатаруская), заходнепалеская;

б) Заходнеславянская падгрупа: польская, чэшская, славацкая, кашубская, верхнелужыцкая, ніжнелужыцкая, палабская, славінская;

в) Паўднёваславянская падпадгрупа: балгарская, македонская, сербская, баснійская, харвацкая, градышчана-харвацкая, памакская, славенская, малізска-славянская, царкоўнаславянская.

 

Германская група

а) Заходнегерманская падгрупа: нямецкая, ангельская, нідерландская (галандская), афрыкаанс, люксембургская, фрызская, ідыш, лангабардская;

б) Паўночнагерманская (скандынаўская) падгрупа:  нарвежская, дацкая, шведская, ісландская, фарэрская, норн;

в) Усходнегерманская падгрупа: гоцкая, бургундская, вандалская, герульская, гепідкая.

 

Раманская група

а) Заходнераманская падгрупа: італьянская, іспанская, партугальская, французская, сардынская (сардская), аксітанская (правансальская), каталанская, галісійская, астурыйская, арагонская, рэтараманская, фрыульская, ладзінская, сефардская, далматынская;

б) Усходнераманская падгрупа: румынская (малдаўская), мегленіцкая, істрарумынская, арумунская.

 

Кельцкая група

а) Гэльская падгрупа: шатландская (шкоцкая), ірландская, мэнская (манская);

б) Брыцкая падгрупа: брэтонская, валійская, корнская, кумбрыйская;

в) Гальская падгрупа: гальская, лепантыская;

г) Кельціберская: кельціберская.

 

Балтыйская група

Літоўская, латышская, латгальская, пруская, яцвяжская, куршская, земгальская, галіндская.

 

Італійская група

Лацінская, оскская, умбрская, фаліскская, вольская.

 

Індыйская група

Санскрыт, палі, махараштры, шаўрасэні, магадгі, пайшачы, гіндзі (хіндзі), урду, непальская, бенгальская, раджастані, сінгальская, гуджараці, мальдыўская, асамская, панджабі, маратхі, орыя, сіндгі, кхандэша, біхары, мітанійская, пар’я, цыганская і інш.

 

Іранская група

Персіцкая (фарсі), пушту, дары (фарсі-кабулі), таджыкская, асецінская, тацкая, курдская, белуджская, мідыйская, ягнобская, язгулямская, шугнанская,  рушанская, хуфская, сэманская, парачы, хазарэйская, харэзмійская, авестыйская (зэнд), хатанасакская, сагдыйская, бактрыйская, афтары, скіфская, сармацкая, ванджская, саргулямская, кіліцкая.

 

Дардская група

а) Заходнедардзкая (нурыстанская, кафірская) падгрупа: каты, прасун, ашкун, вайгалі, дамелі;

б) Цэнтральнадардзкая падгрупа: пашаі, калаша, кховар, шумашты, глангалі, нінгаламі, катаркалаі, гаварская; 

в) Усходнедардзкая падгрупа: кашмірская, пхалура, шына;  

 

Хета-лувійская група

 Хецкая (несіцкая), лувійская, лікійская, палайская, карыйская, сідэцкая, пісідыйская, лікаонская, мэонская.

 

Палеабалканская (ілірыйская) група

Ілірыйская, месапская.

 

Тахарская група

Тахарская А (карашарская), тахарская Б (ангеанская).

 

Грэцкая група

Грэцкая, румэйская.

 

Албанская група

Албанская.

 

Армянская група

Армянская.

 

Венецкаягрупа

Венецкая.

 

Фракійская група

Фракійская.

 

Фрыгійская група

Фрыгійская

 

Піджыны і крэольскія мовы, якія сфармаваліся на базе асобных індаеўрапейскіх моваў

 

На базе ангельскай: неамеланезейская (ток-пісін), біслама, неасаламонік, сранан-тонга (сурынамская), крыа, нарфолкская (нарфук) і інш.

На базе французскай: гаіцянская (аіцьен), сейшэльская

На базе іспанскай: папьямэнта.

На базе партугальскай: зеленамыская.

На базе рускай: русенорск, кяхцінскі піджын.

На базе шатландскай: бангі (банджы).

 

 

 

Уральская сям’я

 

Фінская група

а Прыбалтыйска-фінская падгрупа: фінская, эстонская, карэльская, вепская, іжорская, водская, ліўская, саамская, выйруская, сету;

б) Пермская падгрупа: комі, комі-пермяцкая, удмурцкая, бесермянская;

в) Волжская падгрупа:  марыйская, макшнская, эрзянская, меранская, мяшчэрская, мурамская.

 

Вугорская група

Вугорская (венгерская), мансійская, хантыйская

 

Самадыйская група

Ненецкая, энецкая, нганасанская, селькупская, камасінская, койбальская, маторска-тагійска-карагаская.

 

 

Цюркская сям’я

 

Паколькі адзінай агульнапрынятай класіфікацыі цюркскіх моваў не існуе, мы прыводзім тут усе вядомыя нам класіфікацыі моваў гэтай сям’і.

 

Клясыфікацыя М. Т. Дзячка[2]

 

Заходняя група

Турэцкая, азербайджанская, туркменская, казахская, кіргізская, узбекская, каракалпакская, угурская, татарская, крымскататарская, крымчакская, урумская, башкірская, хакаская, шорская, алтайская, тэлеуцкая, нагайская, кумыкская, гагаузская, караімская, санкорска-цюркская, халаджская, баджнурдзі, архона-енісейская, саларская, барабінская, чулымска-цюркская, карачаева-балкарская, сарыг-югурская (мова жоўтых уйгураў), чагатайская, палавецкая, хазарская, харасана-цюркская.

 

Булгарская група

Булгарская, чувашская.

 

Якуцкая група

Якуцкая, далганская.

 

Тувінская група

Тувінская, тафаларская.

 

Класіфікацыя В. В. Радлова

 

Усходняя група

Алтайская, тэлеуцкая, чулымска-цюркская, хакаская, шорская, тувінская, тафаларская,

 

Заходняя група

Кіргізская, казахская, татарская, крымска-татарская, караімская, крымчакская, урумская, башкірская, каракалпакская, барабінская.

 

Сярэдняазіяцкая група

Уйгурская, узбекская.

 

Паўднёвая група

Туркменская, азербайджанская, турэцкая.

 

Якуцкая група

Якуцкая, далганская.

 

 

Класіфікацыя В. А. Багародзіцкага

 

Паўночна-ўсходняя група

Якуцкая, далганская, тувінская, тафаларская, карагаская.

 

Хакаская група

Хакаская.

 

Алтайская група

Алтайская, тэлеуцкая.

 

Заходнесібірская група

Барабінская, чулымска-цюркская.

 

Паволжска-прыуральская група

Татарская, башкірская.

 

Сярэдняазіяцкая група

Уйгурская, казахская, кіргізская, узбекская, крымска-татарская, каракалпакская, крымчакская, урумская.

 

Паўднёва-заходняя група

Туркменская, азербайджанская, кумыкская, гагаузская, турэцкая.

 

 

Клясыфікацыя А. Н. Самойлавіча

 

Булгарская група

Булгарская, чувашская;

Паўночна-ўсходняя група

Старажытнауйгурская, тувінская, тафаларская, якуцкая, далганская, хакаская;

 

Паўночна-заходняя (кыпчакская) група

Татарская, башкірская, казахская, кіргізская, алтайская, тэлеуцкая, карачаева-балкарская, кумыкская, крымска-татарская,  крымчакская, урумская;

 

Чагатайская група

Сучасная уйгурская, узбекская;

 

Кыпчакска-туркмэнская група

Прамежуткавыя гаворкі – хівінска-ўзбекскія і хівінска-сарцкія, якія згубілі самастойнае значэнне;

 

Паўднёва-заходняя (агузская) група

Турэцкая, азербайджанская, туркменская.

 

 

 

Мангольская сям’я

 

Мангольская, бурацкая, калмыкская, баоаньская, дагурская (даурская), дунсянская, магольская (афганска-мангольская), мангорская, сянбійская, кіданьская.

 

Тунгуса-манчжурская сям’я

 

Манчжурская, чжурчжэньская, нанайская, удэгейская, эвекійская, эвенская, негідальская, салонская, ульчская.

 

Паўночнакаўказская сям’я

 

Абхазска-адыгская група

Абхазская, абазінская, аыгейская, кабардына-чаркеская, убыхская.

 

Наха-дагестанская група

а) Нахская падгрупа: чачэнская, інгушская, бацбійская.

Б) Дагестаская падгрупа: аварская, андыйская, ботліхская, гадабэрынская, багвалінская, цэзская, лакская, даргінская, лезгінская, табасаранская, хіналугская, агульская, гінухская, хваршынская, гунзібская, цахурская, крызская, рутульская, бежтынская, каратынская.

В)Хурыцка-урарцкая група

Хурыцкая, урарцкая.

 

Картвэльская сям’я

 

Грузінская, мінгрэльская, сванская, лазская (чанская).

 

Енісейская сям’я

 

Кецкая, югская, коцкая, асанская, арынская, пумпакольская.

 

Чукоцка-камчацкая сям’я

 

Чукоцкая (луаравэтланская), каракская (нымыланская), алюторская, керэкская, ітэльменская[3].

 

Эскімоса-алеуцкая сям’я

 

Эскімоская, алеуцкая, мова меднаўскіх алеутаў.

 

Юкагірская сям’я

 

Юкагірская, чуванская, амокская.

 

 

 

Афразійская (сэміта-хаміцкая) сям’я

 

Сэміцкая група

Арабская, мальтыйская, іўрыт, амхарская, геэз, тыграй (тыгрынья), тыгрэ, асірыйская, сакатрыйская, махры, шахры, хаб’ёт (хобі), харсусі, фінікійская, акадская (вавілонская), сірыйская, маавіцкая, угарыцкая, эблаіцкая, амарэйская, агроба, харары, гафат, гурагэ, катабанская, мінейская, сабейская.

 

Эгіпецкая група

Старажытнаегіпецкая, копцкая.

 

Бербера-лівійская група

Ташэльхіт, шауйя, зенага, кабільская, тамазігхт, нумідыйская, сіўа, аўджыла, сокна, фоджаха, гхадамэс, гхат, ахнэт, тамахак, аір, усходні таўлемэт, заходні таўлемэт.

 

Чадзкая група 

Хаўса, кера, кванг, мубі, гвандара, ангас, мантол, сура, чып, герка, анквэ, джыпал, джорта, кофьяр, канам і інш.

 

Кушыцкая група

Самалійская, байсо, боні, арома, конса, гідоле, арборэ, гелеба, магагода, варазі, габэзэ, цамай, іракв, гарова, алагва, бурунгэ,  ары, дымэ, каффа, моча і інш.

 

Амоцкая група

Амэта, каффа, валамо, гіміра і інш.

 

Аўстранезійская сям’я

 

Інданезійская група

Інданезійская, малайская, малагасійская (мальгашская), тагальская, пампанганская, бугійская, макасарская, пангасінанская, яванская, балійская, сунданская, ачынская (ачэ), палау, чамора, ібанская (марскіх даякаў мова), мінангкабу, ілаканская, панаянская (ілонга, хілігайнон), самарская (самар-лейтэ, варай, самарнон), тасугская, куёнская, масбатэньё, бантонская, сэмірарская, бікольская (вікол), тэтум, ніаская, кінарайская і інш.

 

Палінезійская група

а) Ядзерна-палінезійская падгрупа: маоры, самаанская, тувалу, такелаў, пука-пука, таіцянская, гавайская, раратанганская, рапануйская, капінгамарангі, нукуора, аніва, маніхікі-ракаханга, марыоры, такуу, мэрэфіра, увеа, анута, эмаэ (маэ) і інш.

Б) Танганская падгрупа: танганская, ніуэ.

 

Мікранезійская група

Науру, тунгаруанская (кірыбаты), маршальская, кусаіе, панапэ (панпэйн), трук, валеаі, яп, макільская, нгатык, цынгелап, сатавальская, пулуват, уліты, сансарол-тобі, намануіта.

 

Меланезійская група

Фіджыйская, ратуманская, уаілу, гомэн, нэнгонэ, ліфу (дэху, дрэху), тыры, іааі, нумэа, моту, хіры-моту, аннатом (аніцьюм), танна, ераманга, ватэ (эфат), апі, пама, амбрым, арага, малікола, кумак.

 

Тайваньская група

Аміс, атаяльская, бунун, кавалан, канакабану, пайвань, пазех, сайсіят, пуюма, рукай, саароа, сідік, тао, тхао, цоў, бабуза, басай і інш.

 

Андаманская сям’я

 

Ерэва, онгэ, баджыгнгіджы.

 

Аўстраазіяцкая сям’я

 

Вьет-мыонгская група

Вьетнамская, мыонг.

 

Мон-кхмэрская група

Кхмерская, монская, сэданг, куй, поар, цьёнг, стыенг, мнонг, срэ, ма, цьраў, бахнар, брао, джру, кату, суой, бру, пакох, сэной і інш.

 

Мунда група

Сантальская (санталі), мундары, асуры, курку (корку), хо, бхумідж, туры, кода, корва, кхарыа, джуанг, сора (савара), парэнгі (горум), гутоб (гадаба), бонда (рэма), дыдэй (гетак), кхервары.  

 

Нікабарская група

Шампэнг,  кар (пу), шовры, тэрэса, бампак, мілох і інш.

 

Кхасі група

Кхасі.

 

Палаунг-ва група

Палаунг (румай), ва, кхму, ламэт, пхенг (тхенг, пхонг), квэн, ха-пу, мі, папао і інш.

 

 

Тайская сям’я

 

Уласна тайская група

а) Паўднёва-заходняя падгрупа: тайская (сіамская), лаоская, шанская, кхамты, ахом, мова чорных тай, мова белых тай, юан, лы, кхын.

Б) Цэнтральная падгрупа: тай (тхо), нунг.

В) Паўночная падгрупа: чжуанская, буі.

 

Дун-шуйкая група

Дун, шуй, мак, тхен.

 

Сек група

Сек.

 

Лаккя група

Лаккя

 

Бе група

Бе.

 

Латы група

Латы.

 

Гэлао група

Гэлао паўднёвы, гэлао паўночны.

 

 

 

Кітайска-тыбецкая сям’я

 

Кітайская група

Кітайская, дунганская (хуэйская), бай, тазская.

 

Тыбета-бірманская група

Тыбецкая, бірманская, лепча (ронг), лімбу, раванг, дзонг-кэ, неварская, кхам, тангуцкая, таманг (мурмі), гурунг, мізо, маніпурская, бадо (баро), ачан, анал (намфаў), ламганг, мейтхей, лісу, пума і інш.

 

Дравідыйская сям’я

 

Тэлугу, тамільская, малаялам (малаяльская), гондзі, ерукала, эламская, тулу (тулува).

 

Кечумара сям’я

 

Кечуа, аймара.

 

 

Япона-рукюская сям’я

 

Японская, рукюская.

 

 

Алганкіна-рытванская сям’я

 

Алганкінская група

а) цэнтральная падгрупа: кры, мантанэ-наскапі, мэноміні, фокс (сок-фокс), кікапу,  шаўні, аджыбвэйская (анішынабэ), дэлаварская, паватан, пэорыа, маямі, ілінойс;

б) усходняя падгрупа: абнакі, малесітэ-пасамкводы, мікмак, масачусецкая, магіканская, нарагансэт і інш.

в) заходняя падгрупа: сісіка (блэкфут), шаенская (шэенская, чэен), арапаха.

 

Рытванская група

Віёт, юрок.

 

 

Маскогская (мускогская) сям’я

 

Заходняя група

Чыкасаўская, чоктаўская.

 

Усходняя група

Алабамская, каасаці, алапачская, мікасукская.

 

Крыкская група

Крыкская.

 

 

Тырэнская сям’я

 

Этруская, этэакіпрская, рэцкая, камунская, лемноскай стэлы мова.

 

Ізаляваныя мовы

 

Атакапа, баскская, бурушаскі (хунзайская, бурышская, канджуцкая, вершыкская), джалаа (кентум, кунтум), зун’і, ітанама, какан (дыагіта), карэйская, карук (карок), касіцкая, мангарайі, нагалі (нахалі), протатыгрыдская, пурэпеча, сандавэ, хазда, чытымача, шумерская, энінтыльяква, эселенская, юракарэ (юрахарэ, юра), ючы.

 

Штучныя мовы

 

Акцыдэнталь, валапюк, іда, ідыом-нэўтраль, інтэрглоса, інтэрлінгва (ила), квэн’я, лаціна-сінэ-флексіонэ, навіаль, нэпа, ома, ро, сіндарын, сольрэсоль, уропі, эсперанта.

 

 

 




[1] У дадзеным раздзеле кнігі прыводзіца інфармацыя не па ўсіх моўных сем’ях, а толькі па тых, мовы з якіх прадстаўленыя ў нашым даведніку.

[2] Гэтая класіфікацыя разгледжваецца ў нашым даведніку ў якасці асноўнай.

[3] Нароўні з прадстаўленым тут пунктам погляду ёсьць і іншы, адпаведна якому ітэльмэнская мова не ўваходзіць у чукота-камчацкую сям’ю, а ўяўяе сабой ізаляваную мову.