Кабардзіна-чаркеская – адна з паўночнакаўказскіх моваў. Уваходзіць у абхаза-адыгскую групу. Распаўсюджана ў Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі. Агульная колькасьць носьбітаў – каля 370 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы шмат запазычанняў з асецінскай і рускай моваў. Пісьмовасць у 1923 – 1939 г. на лацінскай, а з 1949 г. на кірылічнай графічнай аснове.
І – тое жа, што лоло.
Іааі – адна з аўстранезійскіх моваў, уваходзіць у меланезійскую групу. Распаўсюджаная на выспе Увеа недалёка ад берагоў Новай Каледоніі. Колькасць носьбітаў – каля 2200 чалавек. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. У 1901 годзе на мове іааі выйшла Біблія.
Іба – тое жа, што ігба.
Заза – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у іранскую групу. У пачатку ХХ стагоддзя была распаўсюджаная ў горным раёне Дэрсім ля вытокаў Еўфрата на паўднёвым усходзе Турцыі. Інфармацыі пра сучаснае становішча мовы і яе носьбітаў – няма. У фанетыцы супрацьпастаўляюцца доўгія і кароткія галосныя. Націск не фіксаваны, але часцей з усяго на канцы слова. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія з элемнтамі аглюціныцыі. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па двух склонах: прамы і ўкосны.
– Е –
Егіпецкая – тое жа, што старажытнаегіпецкая.
Енісейска-самаедская - тое жа, што энецкая.
Ерукала – адна з дравідыйскіх моваў. Распаўсюджаная на поўдні Індыі. Колькасць носьбітаў каля 70 тысяч чалавек. Пісьмовасьці няма.
– В –
Ва – адна з аўстраазіяцкіх моваў, уваходзіць у групу палаунг-ва. Распаўсюджаная пераважна на паўночным усходзе М’янмы (Бірмы). Некаторая колькасць носьбітаў мовы ва пражывае ў Кітаі. Агульная колькасць носьбітаў каля 700 тысяч чалавек. Вельмі моцнае дыялектнае дзяленне, некаторыя дыялекты могуць нават разгледжвацца як блізкародасныя асобныя мовы. Адзінай літаратурнай мовы няма. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – выказнік - дапаўненне”.
Вагульская – тое жа, што мансійская.
- Б -
Багвалінская – адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Вельмі блізкая да чамалінскай і тындынскай. Распаўсюджаная ў некалькіх вёсках Цумадынскага і Ахвахскага раёнаў Дагестана. Колькасць носьбітаў каля 5 тысяч чалавек. Ёсць тры групы дыялектаў. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. У лексіцы шмат аварскіх запазычанняў. Мова беспісьмовая.