Rss Feed
Яндекс.Метрика

Мовы света

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

МОВЫ СВЕТА (У)

Уаілу – адна з моваў карэннага насельніцтва Новай Каледоніі, уваходзіць у аўстранезійскую сям’ю, меланезійскую групу. Колькасць носьбітаў – некалькі тысяч чалавек. Мова беспісьмовая.

МОВЫ СВЕТА (Т)

Табасаранская – адна з паўночна-каўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная на тэрыторыі Табасаранскага, Хіўскага і, часткова, Дэрбентскага раёнаў Дагестана. Агульная колькасць носьбітаў – каля 98 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы шмат запазычанняў з персідскай, арабскай, цюркскіх і рускай моваў. Спаконвечна табасаранская лексыка складае ненашмат больш за палову ўсяго слоўнікавага фонду. Пісьмовасць на кірылічнай графічнай аснове.

МОВЫ СВЕТА (С)

Саамская – адна з уральскіх моваў, уваходзіць у фіна-вугорскую групу, фінскую падгрупу, прыбалтыйска-фінскую падпадгрупу. Распаўсюджаная ў паўночных раёнах Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, а таксама ў Расіі на Кольскай паўвыспе. Агульная колькасць носьбітаў – каля 48 тысяч чалавек. Значная частка з іх двухмоўныя, валодаюць мовамі тых краін, у якіх пражываюць. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя і ўнутраная флексія.

МОВЫ СВЕТА (Ж)

Жоўтых уйгураў мова – тое жа, што сарыг-югурская.

МОВЫ СВЕТА (Р)

Раванг – адна з кітайска-тыбецкіх моваў, уваходзіць у тыбета-бірманскую групу. Распаўсюджаная ў горных раёнах Бірмы (Мьянмы) і Індыі. Агульная колькасць носьбітаў – звыш за 120 тысяч чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне – выказнік”. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.

МОВЫ СВЕТА (П)

Пайшачы – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у індыйскую групу. Належыць да ліку пракрытаў – літаратурных моваў старажытнай і сярэднявечнай Індыі. Сфармавалася і функцыяніравала на пачатку нашай эры ў вобласці Махараштр. Назіраецца нейкі неіндаеўрапейскі субстрат. Захаваўся ў нешматлікіх і невялікіх па аб’ёму пісьмовых помніках. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Асноўны спосаб словаўтварэння – афіксацыя. Пісьмовасць індыйская, складавая.

МОВЫ СВЕТА (О)

Ома – штучная мова, створаная ў 1926 г. расейцам В. І. Венгеравым. Шырокага распаўсюджаньня не атрымала.
Онгэ – адна з андаманскіх моваў. Два дыялекты: ўласна онгэ (выспа Малы Андаман) і джэрава (выспа Норт-Сентынел і ўнутраныя раёны выспаў Ратлэнд і Паўднёвы Андаман). Адрозненьні паміж дыялектамі толькі лексічныя. Агульная колькасць носьбітаў – каля 500 чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, двухбакавая аглюцінацыя. Мова безпісьмовая.

МОВЫ СВЕТА (Н)

Наваха – адна з моваў на-дэнэ, уваходзіць у атапаскую групу. Распаўсюджаная ў ЗША, у рэзэрвацыі на тэрыторыі штатаў Арызона, Нью-Мексіка, Юта. Колькасць носьбітаў па розных дадзеных – ад 100 да 150 тысяч чалавек. Многія з іх валодаюць таксама ангельскай. У фанетыцы супрацьпастаўляюцца доўгія і кароткія, насавыя і ненасавыя галосныя. Мова тонавая; вылучаюцца чатыры тоны. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, інкарпарацыя. Галоўны сродак словазмянення – прэфіксацыя. Найбольш распаўсюджаны спосаб словаўтварэння – словаскладанне.

МОВЫ СВЕТА (М)

Маабіцкая (маавіцкая) – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у семіцкую групу. Вельмі блізкая да іўрыта. Была распаўсюджаная ў заіарданскіх раёнах Палестыны ў XIV – VI стагоддзях да н. э. Захавалася ў пісьмовых помніках. Найбольш буйны тэкст – адшуканы ў 1868 г. каля Мёртвага Мора – напіс цара Мешы, які складаецца з 34 радкоў. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэньня. Як і ў іншых семіцкіх мовах ужываецца трансфіксацыя.

МОВЫ СВЕТА (Л)

Ладзінская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у раманскую групу, заходнераманскую падгрупу. Распаўсюджаная ў паўночнай Італіі. Колькасць носьбітаў – каля 32 тысяч чалавек. Усе яны валодаюць таксама італьянскай. У даліне Фасса (правінцыя Трэнта) мае афіцыяльны статус. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік змяняецца толькі па ліку (адзіночны і множны). Ёсць катэгорыя роду: мужчынскі і жаночы. Ёсць артыклі. Прыметнік дапасуецца да назоўніка ў родзе і ліку, утварае аналітычныя ступені параўнання.

Ленты новостей