Rss Feed
http://only-paper.ru масштабная модель scale model.
Яндекс.Метрика

Пераклады на беларускую мову

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

ХОККУ 518

Новая книга.
Почему так знакомы
Фразы героев?

Сну няма.
На падушцы каля мяне
Святло ад поўні.

гедда ільвэс

У мяне пяро,
у цябе пэндзаль.
Я - чорнае на белым.
Ты - поўны фарбаў.

Ты - рысуеш.
Я - пішу.

З раніцы
птушка на маім двары
спявае песню

я не бачу яе
ў гушчары ліствы
гэтага дрэва

перапады яе трэляў
нагадваюць мне пра Моцарта
пра чысціню што ён нясе

мелодыя коніка
поўная жарсці
пашырае маю свядомасць

а ў доме радыё пачынае
мармытаць навіны
войны працягваюцца

пад бессэнсоўнае слова птушка спявае.

Ружа была блакiтнай
Як неба,
Як валасы Мальвины,
На чыю магiлу
Прынёс ён гэтую кветку.

На жаль, я не валодаю мансійскай мовай, таму перакладаю вершы Ювана Шэсталава з расейскага пераклада.
* * *
У вадзе грае,
На зямлі памірае.
Што гэта?
- Рыба.
* * *
З вады нарадзіўся,
А вады баіцца.
Што гэта?
- Лёд.
* * *
Па дуплістаму дрэву
Алені імчацца.
Прыгогжыя алені
Ў неба лятуць.
Побач з зорамі паміраюць,
А цяплыню ў хаце пакідаюць.
- Іскры ў коміне.
* * *
Старэйшы брат да сястры прыходзіць.
Калі брат прыходзіць,
Сястра ўходзіць.
- Поўня ўходзіць,
Калі сонца прыходзіць.

Я вітаю цябе, стары Арэнсбург!
Ты маеш цяпер іншае імя,
І на вуліцах тваіх не гучыць нямецкая мова.
Але я буду размаўляць з табой па-нямецку,
Але я буду распытваць цябе па-нямецку,
І я веру, што ты мне адкажаш,
Што ты распавядзеш мне пра сваё доўгае жыццё.
І я буду слухаць пра людзей,
Што будавалі твае муры,
Пра людзей, што абаранялі твой замак,
І быць можа, ты распавядзеш мне,
Як мой продак спаткаў сваё каханне...

* * *
Папяровы голуб!
Ці знойдзеш сваё месца
Сярод тых, жывых.

* * *
Хай нап'юцца вочы
Дзённага святла.
Самы кароткі дзень.

* * *
"Дзіва" і "дзівак" -
Аднаго кораня.
Ці ўсе гэта ведаюць?

* * *
Яшчэ ўчора была папера
Заснежаным стэпам...
Лес словаў!

* * *
Вясна. Дзяцяня-год
Рве снегавыя пялюшкі.
Час хадзіць!

Эпідэмія свабоды.
Найбольш небяспечныя
бацыланосьбіты -
людзі,
што перахварэлі
каханням.

Адысея, XXII,344-360

Паэт Фемій,
Яшчэ ўчора папулярны пясняр
Пры двары жаніхоў,
Вельмі ласкава прыняты імі,
Цяпер стаіць на каленях,
Вымольваючы літасці ў Адысея.

Трасучыся ад страха,
Ён з цяжкасцю знаходзіць словы,
Гаворыць перарывіста і бязладна,
Але адно ён ведае напэўна,
У адным ён глыбока перакананы:
Паэт павінен жыць!

Менавіта гэтую найвялікшую адвечную ісціну
Ён павінен у любы спосаб
Данесці да свядомасці Адысея,
Чый меч апынуўся ў небяспечнай блізкасці
Ад крохкай шыі складальніка песьняў.

Але здольнасць да пераканаўчага слова
Пакінула яго.

Ленты новостей