Rss Feed
Яндекс.Метрика

АЛЯКСЕЙ фон ГЮЛЬДЭНШТУББЭ. Я ВІТАЮ ЦЯБЕ СТАРЫ АРЭНСБУРГ (з нямецкай)

Я вітаю цябе, стары Арэнсбург!
Ты маеш цяпер іншае імя,
І на вуліцах тваіх не гучыць нямецкая мова.
Але я буду размаўляць з табой па-нямецку,
Але я буду распытваць цябе па-нямецку,
І я веру, што ты мне адкажаш,
Што ты распавядзеш мне пра сваё доўгае жыццё.
І я буду слухаць пра людзей,
Што будавалі твае муры,
Пра людзей, што абаранялі твой замак,
І быць можа, ты распавядзеш мне,
Як мой продак спаткаў сваё каханне...