Rss Feed
Яндекс.Метрика

АРКАДЗЬ КАНСТАНЦІНАЎ. ХОКУ. (З расейскай)

* * *
Папяровы голуб!
Ці знойдзеш сваё месца
Сярод тых, жывых.

* * *
Хай нап'юцца вочы
Дзённага святла.
Самы кароткі дзень.

* * *
"Дзіва" і "дзівак" -
Аднаго кораня.
Ці ўсе гэта ведаюць?

* * *
Яшчэ ўчора была папера
Заснежаным стэпам...
Лес словаў!

* * *
Вясна. Дзяцяня-год
Рве снегавыя пялюшкі.
Час хадзіць!