Rss Feed
Яндекс.Метрика

ГЕДДА ІЛЬВЕС. З РАНІЦЫ (з ангельскай)

З раніцы
птушка на маім двары
спявае песню

я не бачу яе
ў гушчары ліствы
гэтага дрэва

перапады яе трэляў
нагадваюць мне пра Моцарта
пра чысціню што ён нясе

мелодыя коніка
поўная жарсці
пашырае маю свядомасць

а ў доме радыё пачынае
мармытаць навіны
войны працягваюцца

пад бессэнсоўнае слова птушка спявае.