Rss Feed
Яндекс.Метрика

ЮВАН ШЭСТАЛАЎ

На жаль, я не валодаю мансійскай мовай, таму перакладаю вершы Ювана Шэсталава з расейскага пераклада.
* * *
У вадзе грае,
На зямлі памірае.
Што гэта?
- Рыба.
* * *
З вады нарадзіўся,
А вады баіцца.
Што гэта?
- Лёд.
* * *
Па дуплістаму дрэву
Алені імчацца.
Прыгогжыя алені
Ў неба лятуць.
Побач з зорамі паміраюць,
А цяплыню ў хаце пакідаюць.
- Іскры ў коміне.
* * *
Старэйшы брат да сястры прыходзіць.
Калі брат прыходзіць,
Сястра ўходзіць.
- Поўня ўходзіць,
Калі сонца прыходзіць.