Rss Feed
Яндекс.Метрика

Пераклады на беларускую мову

warning: Creating default object from empty value in /home/j/jurijsp0/moussorine.ru/public_html/modules/taxonomy/taxonomy.pages.inc on line 34.

САМААДЧУВАННЕ

Мы адчуваем сябе
як рыбы ў вадзе,
не маючы голасу.

ГРАМАТЫКА

Я друкую газеты,
ты іх распаўсюджваеш,
ён баіцца чытаць.

З АНДЭРСЭНА

Што ты крычыш, смаркач?
Што кароль голы,
Мы ведалі здаўна.

СВАБОДА

Калі вы прызнаеце,
што зямля - плоская,
мы гарантуем вам
свабоду навуковых даследаванняў.

Кардыяграма майго лёсу
Нагадвае горны масіў -
Завостраныя вяршыні
І глыбокія цясніны,
Але гэтая рознавысокасць
Дае магчымасць тварыць.

Заўтра
Ты прынясеш мне кветкі.
Ты пацалуеш мяне,
Нясмела дакранешся да рукі,
Комкаючы горлам уздых
Пад гукі ўрачстай музыкі.
Заўтра ты прнясеш мне кветкі -
Чатыры чырвонныя гваздзікі.

Вось, я жыву,
Працягваю бяскрылы палёт,
Я - бессэнсоўна кінуты камень.

У маленькай краіне
суддзя асабіста знаёмы з асуджаным
калі суддзя асабіста не знаёмы з асуджаным
асуджаны асабіста знаёмы з катам
калі асуджаны асабіста не знаёмы з катам
гэта не маленькая краіна.

калі я думаю на якой-небудзь мове і пішу "ў лесе сабака ідзе па следу зайца" і хачу перакласці ўсё гэта на іншую я павінны сказаць "стол з белага дрэва занурае лапы ў пясок і амаль памірае ад жаху зразумець наколькі ён глупы"

Вястун мой, вястун!
Ты стаіш і ўсміхаешся.
Ты не ведаеш, што ты прынёс
мне. Ты прынёс мне дарунак
лекавання. Кожная сляза мая
вылячыць слабасці света.
Але, Валадар, адкуль мне
здабыць толькі слёзаў, і якой
са слабасцей света аддаць
мой першы струмень? Вястун,
мой вястун, ты стаіш і
усміхаешся. Ці няма ў цябе
загада лекаваць няшчасце
усмешкай?

Цара мы адшукаем у лесе.
Не перашкодзяць нам яго людзі.
Там мы спытаем Яго.
Але Цар заўсёды ходзіць адзін,
А лес поўны сцёжак.
Невядома, хто імі прайшоў,
Прахадзілі жыхары ночы.
Маўкліва прайшлі і зніклі.
Пуста ў лесе ўдзень.
Птушкі маўчаць і вецер маўчыць.
Наш цар адышоў далёка.
Замоўклі шляхі і сцёжкі.

Калі валодаем каштоўным самцветам,
Мы почасту зусім не цэнім гэта.
А страціць дыямент той давядзецца -
Заные і заб'ецца з жалю сэрца.

З-за вяршыняў усходніх гор
Поўня белая паўстае.
Прыгажуні-дзяўчыны твар
У ім бачаць вочы мае.

Ленты новостей