Rss Feed
Яндекс.Метрика

МОВЫ СВЕТА (Е)

– Е –

Егіпецкая – тое жа, што старажытнаегіпецкая.
Енісейска-самаедская - тое жа, што энецкая.
Ерукала – адна з дравідыйскіх моваў. Распаўсюджаная на поўдні Індыі. Колькасць носьбітаў каля 70 тысяч чалавек. Пісьмовасьці няма.
Ерэва – адна з андаманскіх моваў. Колькасьць носьбітаў – 22 чалавека, пражываюць на выспе Паўночны Андаман (Андаманскі архіпэляг). У мінулым, калі носьбітаў мовы было нашмат больш, у ім вылучаўся шэраг дыялектаў. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, двухбакавая аглюцінацыя. У імён няма катэгорыі ліку; асабовыя займеньнікі утвараюць формы адзіночнага і множнага ліку. Мова беспісьмовая.