Rss Feed
Яндекс.Метрика

НІКАЛАЙ РЭРЫХ. УСМЕШКАЙ? (З расейскай)

Вястун мой, вястун!
Ты стаіш і ўсміхаешся.
Ты не ведаеш, што ты прынёс
мне. Ты прынёс мне дарунак
лекавання. Кожная сляза мая
вылячыць слабасці света.
Але, Валадар, адкуль мне
здабыць толькі слёзаў, і якой
са слабасцей света аддаць
мой першы струмень? Вястун,
мой вястун, ты стаіш і
усміхаешся. Ці няма ў цябе
загада лекаваць няшчасце
усмешкай?