Rss Feed
Яндекс.Метрика

НІКАЛАЙ РЭРЫХ. СЦЁЖКІ (З расейскай)

Цара мы адшукаем у лесе.
Не перашкодзяць нам яго людзі.
Там мы спытаем Яго.
Але Цар заўсёды ходзіць адзін,
А лес поўны сцёжак.
Невядома, хто імі прайшоў,
Прахадзілі жыхары ночы.
Маўкліва прайшлі і зніклі.
Пуста ў лесе ўдзень.
Птушкі маўчаць і вецер маўчыць.
Наш цар адышоў далёка.
Замоўклі шляхі і сцёжкі.