САМААДЧУВАННЕ
Мы адчуваем сябе
як рыбы ў вадзе,
не маючы голасу.
ГРАМАТЫКА
Я друкую газеты,
ты іх распаўсюджваеш,
ён баіцца чытаць.
З АНДЭРСЭНА
Што ты крычыш, смаркач?
Што кароль голы,
Мы ведалі здаўна.
СВАБОДА
Калі вы прызнаеце,
што зямля - плоская,
мы гарантуем вам
свабоду навуковых даследаванняў.