Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (19)

Калі першы прыступ здзіўлення прайшоў, і практычная старана характару Гіляры ўзяла верх, дзяўчына звярнулася да арг Юліца з чаканым пытаннем:
- А дзе мы тут спынімся? Дзе будзем жыць. І пачула ў адказ:
- У гасцявым замку, каханая. Ёсць тут такі.
І, раней чым Гіляры прыйшло да галавы спытаця яшчэ што-небудзь, пачаў распавядаць пра жыццё і яго лад у самай паўночнай і самай халоднай сталіцы света.
- Справа ў тым, што наша сталіца не з'яўляецца горадам у нармальным сэнсе гэтага слова, як Шлорэн, напрыклад. У Паўночнай Краіне наогул няма гарадоў. Ёсць замкі і вёскі пры іх, хаця некаторыя вёскі па памерах можа і нагадваюць невялікія гарадкі... Але я зараз не пра гэта. Я пра нашу сталіцу. Першапачаткава тут быў проста каралеўскі замак з невялікім паселішчам вакол яго. Як ва ўсіх. Толькі крыху больш па памерах. Вось ён, дарычы. Да, вось той, з акруглымі вежамі. І ўсе, хто прыяжджаў да караля і каралеўскім замку і гасцявалі. І яго вялікасць таксама лічыў гэта нармальным та таго моманту, калі аднойчы, хтосці з баронаў, з тых, што гасцілі ў замку манарха, не зрабіў замах на гаспадара замка. Калі я не памыляюся, гэта было пры Галфахазе V, каля трохсот год таму. Замах, трэба заўважыць, быў няўдалым, злачынцу і яго паплечнікаў павесілі на замкавай браме, але кароль хутка асэнчаваў праблему: нельга, каб пад ягоным дахам начавалі ўзброеныя людзі, у чыей лаяльнасьці ён не ўпэўнены. Так узнікла ідэя пабудаваць Першы Гасцявы Замак, у які мы й накіроўваемся. І гэта, дарэчы, не трактыр. Там у нашай сям'і ёсць свае ўласныя пакоі. У ніх, апрача людзей нашага роду ніхто не можа спыніцца...
- А калі ніхто з вас.. з нас, - паправілася - Гіляра дваццаць год не будзе прыяжджаць да сталіцы...
- То дваццаць год гэтыя пакоі будуць стаяць зачыненыя, - адказаў Венцэль,і прадоўжыў, - дык вось, для тых, хто прыяжджае ў Хрогэнборг, быў пабудаваны Гасцявы Замак. Але хутка высвятлілася, што ён не можа ўмясціць усіх. Тут трэба заўважыць, што дзяржава, хацяі марудна, але пашыралася, асвойваліся новыя землі, узнікалі новыя баронскія дынастыі, а гэта значыць, што былі патрэбны новыя і новыя гасцявыя пакоі ў сталіцы. Так быў пабудаваны Другі Гасцявы Замак.А яшчэ праз стагоддзя прыблізна бліжэй да караля перанёс сваю рэзідэнцыю Першасвятар дзяржавы. Раней ён меў сваю ўласную сталіцу, недалёка ад паўднёвай мяжы, але пасля нападу з боку Рамаха - зараз такой дзяржавы не існуе - яе землі ўвайшлі ў склад суседніх краін - палічыў за лепшае перасяліцца бліжэй да караля - часам зямны меч абараняе ад злачынцаў значна лепш, чым боская ласка. А потым здарылася і зусім дзіўнае. Чарговы манарх палічыў, што сялянскія хаты каля цудоўнага замкавага комплекса ніяк не аздабляюць апошні і загадаў вёскі зруйнаваць, а сялянаў перасяліць ... у спецыяльна для гэтай мэты пабудаваныя два сялянскія замкі. Так што, наша сталіца - адзінае месца на свеце, дзя сяляне жывуць у замках. Прыблізна два-тры пакойчыка на сям'ю... А за замкамі адразу пачынаецца ралля, дзе яны працуюць.