Калісьці я быў студэнтам, Слухаў словы сівых настаўнікаў, Канспектаваў працы памёрлых класікаў.
Цяпер я сам даўно ўжо настаўнік. Студэнты хціва слухаюць мае словы. Цікава, ці будуць некалі канспектаваць мае працы?