Rss Feed
Яндекс.Метрика

РЭЦЭНЗІЯ НА НЕНАПІСАНУЮ КНІГУ

МАРЭЦ-ШКАЛЬСКАЯ А.Г. ВОЎК І КАРОНА
Як звычайна робяцца дзяржаўныя перавароты, як ажыццяўляюцца змены дынастый? Правільна, пры дапамозе зброі. Але гэта - ў нашым свеце, а ў свеце магічным? Зразумела, пры дапамозе магіі. Магія шмат чаго можа: можа вылекаваць хворага, можа забіць, можа змяніць вонкавы выгляд, дый не толькі вонкавы... Толькі ўжываннем магіі можна патлумачыць, куды знікла на паляванні каралеўская сям'я з усёй сваёй світай, і чаму на дарамогу юнай графіне ро'Гэйза, калі на яе на лясной дарозе напалі разбойнікі, прыходзіць стая вялізных ваўкоў.
Але магія не можа абгрунтаваць законнасць новага караля на прастоле. І яшчэ: магія нічога не вартая супраць шчырага кахання, якое і ёсць магіяй у вышэйшым сэнсе гэтага слова.
Чытайце чарговую кнігу ў такім рэдкім для беларускай літаратуры жанры - фэетэзі, і вы даведаецеся, хто ператварыў у зграю ваўкоў усю каралеўскую сям'ю, чаму збяднелы арыстакрат ро'Ламайза не пабаяўся стаць на шляху у ўсемагутнага узурпатара-мага, і чаму на каралеўскім гербе Цвальхена мы бачым Поўню... Чытайце - не пашкадуеце!