Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (ДАВЕДНІК ПА ІМЁНАХ І ГЕАГРАФІЧНЫХ НАЗВАХ)

ГАЛЬТАР АРГ РОО-ГРЭНІЦ - адзін з ваяроў Венцэля, ягоны сябар з дзяцінства.

ГАЛФАХАЗ V - паўночны кароль, які кіраваў дзяржавай прыблізна за трыста год да падзей, што апісваюцца ў кнізе.

ДАРАН - вялікая імперыя на поўдні, тыповая ўсходняя дэспатыя. Радзіма Гіляры..

ПАЎНОЧНАЯ КАРАЛЕЎСТВА - даволі вялікая па тэрыіорыі дзяржава на поўначы кантынента, уяўляе сабой кангламерат паўнезалежных феадальных уладанняў рознага памеру. Большая частка каралеўства ляжыць у горнай мясцовасці. Радзіма Венцэля арг Юліца.

РАРЭН АРГ ЯЦЭЛЬ - барон, валадар баронства Яцэль, сябар Венцэля.

ХРОГЭБОРГ - Сталіца Паўночнага Каралеўства.

ШЛОРЭН - невялікі ўніверсітэцкі горад-дзяржава з манархічнай формай кіравання. На чале дзяржавы стаіць наследны князь-рэктар, які адначасова з'яўляецца і рэктарам Шлорэнскага ўніверсытэта.

ЯЦЭЛЬ - невялікае баронства ў Паўночным Каралеўстве, валадары якога знаходзяцца ў сяброўскіх адносінах з Венцэлем і яго сям'ёй.