Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (16)

Выехалі раніцай наступнага дня, адразу пасля сняданка. Караван рухаўся ў традыцыйным для гэтай краіны парадку: на чале каравана ехалі шасцёра ваяроў, у кожны момант гатовыя адбіць нечаканы напад і абараніць гаспадароў, за імі - на зграбных даўганогіх канях - арг Юліц і Гіляра, потым - драбіны. Завяршалі калону яшчэ чатыры ваяры.
Дарога змяёй вілася паміж невысокіх гор, пакрытых хвойным лесам. У некаторых мясцах яна пашыралася, утвараючы даволі прасторныя пляцоўкі, на якіх можна было бы спыніцца і стаць лагерам невялікаму каравану, а ў некаторых звужалася да нешырокай сцёжкі. Бачна было, што стваральнікам дарог і шляхоў у гэтай краіне была пераважна прырода, а не чалавечы труд.
На абед спыніліся прыблізна праз чатыры гадзіны язды. Сяляне хутка расклалі вогнішча, каб зрыхтаваць ежу, Венцэль з ваярамі пайшоў аглядзець бліжэйшае да паляны, дзе яны спыніліся, наваколле, а Гіляра з асалодай выцягнулася на пушыстым, спецыяльна для яе ўзятым у дарогу кіліме - высакародныя дамы на Поўначы звычайна вандравалі з як мага большым камфортам, і Венцэль асабіста прасачыў за тым, каб у яго нарачонай было ў дарозе ўсё неабходнае. Пасля чатырох гадзін у сядле адпачыць ня мягкім пушыстым кіліме было асабліва прыемна. Нечакана штосці халоднае кранулася яе рукі. Гіляра павярнула галаву і забачыла невялікую ізумрудна-зялёную змейку з мудрагелістым залацістым узорам уздоўж хрыбта.
- Венцэль, Венцэль, - спалохана паклікала каханага дзяўчына, - тут.. тут...
- Не бойся, мілая, - адгукнулся на голас Гіляры арг Юліц, які амаль вокамгненна апынуўся каля яе, - гэта - мітала. Міталы - яны бяспечныя. І яшчэ яны прыносяць шўчасце. Міталы вельмі рэдка прыходзяць да людей, толькі да тых, каго яны самі абралі. Вазьмі яе ў далоні.
Гіляра асцярожна працягнула змейцы руку. Та, нібы чакаючы гэтага, зялёнай маланкай слізганула дзяўчыне на плячо і скруцілася там кольцам.
- Ты дзіўны чалавек, Гіляра. Спярша з табой размаўляе дух майго бацькі - звярні ўвагу, менавіта размаўляе, а не проста прамаўляе нейкае настаўленне, цябе трапляе ў рукі кніга пра шэрых вершнікаў, і гэта пры тым, што я яе ў нашай фамільнай бібліятэцы ніколі не бачыў, цябе абірае мітала... Скажы, сярод тваіх продкаў не было каго-небудзь з Поўначы? Я ніколі не чуў, каб мітала дазволіла хоць калісці пабачыць сябе камусці з замежнікаў...
- З Поўначы, здаецца, што не. Прынамсі, мне не вядома...