Rss Feed
Яндекс.Метрика

VIVE LE ROI

На бруднай цаглянай сцяне,
Дзесці на ўскраіне ў рэвалюцыйным Парыжы
Нехта напісаў чырвонай фарбай
Vive le Roi! - Няхай славіцца Кароль!
Хто ты, небаязлівы чалавек?
Хто ты, вернае сэрца?
Можа ты выпадкова выжыўшы гвардзеец,
З тых, што паміралі ў крыві на ступенях Цюільры?
А можа, ты з сялянаў, з тых, што яшчэ не забылі
Пра боскае паходжанне каралёў і іхняе ўлады?
А можа, ты з арыстакратаў, з тых, каму голас крыві
Напомніў, што гонар - не толькі слова?
Дзякуй табе, невядомы чалавек!
Дзякуй табе за словы надзеі ў гадзіну роспачы,
Дзякуй табе за словы, за якія не шкада й памерці!
Ад сёння і да самага скону, штодзённа
Як за бліжэйшага крэўнага я буду за цябе маліццы, Незнаёмы,
Які напісаў на бруднай цаглянай сцяне Vive le Roi!