Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (13)

* * *

Увечар, калі Венцэль з Гілярай напрыканцы засталіся ўдваіх, валадар замка, а з сённяшняго дня яшчэ й граф, цяжка апусціўся ў старую скураную фатэль Дзяўчына ўселася побач на шырокім, зручным для сядзення падлакотніку.
- Як я стаміўся, Гіляра. Я не чакаў нічога такога. Я думаў прыехаць з табой у родны замак, пагасціць у брата, зрабіць табе дакументы вольнай жыхаркі Поўначы, адгуляць вяселле і вярнуцца ў Шлорэн. А цяпер… цяпер усё так заблыталася. Я зусім не хачу кіраваць ані баронствам, ані графствам… я навуковец, Гіляра. Але апрача мяне няма каму. І табе заставацца ў гэтым змрочным замку….
-Замак, у якім ты нарадзіўся, не можа для мяне быць змрочным. Тут.. тут няма белага мармуру, няма той вытанчанасці, што была ў палацы майго бацькі, але ці ж тая прыгажосць абараніла нас? Ці ўратавала бацьку ад смерці, а мяне ад нявольніцкага рынка? Мне часам здаецца, каханы, што людзі маёй краіны за ўсёй гэтай прыгажосцю, за вытанчавнасцю культуры хаваюць свій жах перад уладай, перад тым, што нават у дом самага ўплывовага й багатага чалавека прыйдуць жаўнеры і адвядуць яго да ката. І не будзе ані суда роўных, ані нават спробы абгрунтаваць сваю невінаватасць, бо калі прыходзяць жаўнеры, прысуд ужо падпісаны. А тут… У тваім замку бяспечна…
- Ага. Бяспечна. А шэрыя вершнікі…
- Яны прыходзяцьраз на дзесяць год і ніколі не вяртаюцца туды, дзе ўжо былі. А на маёй радзіме… Не, не так. У Даране. Радзіма ў мяне цяпер тут, на землях Поўначы.
- На землях Поўначы, кажаш, - сказаў Венцэль, - Ну, што ж. Няхай будзе так. І зараз мы аформім гэта на паперы.
З гэтымі словамі граф арг Юліц падняўся з фатэлі, падайшоў да стала, узяў чысты аркуш, пяро, і, апусціўшычя на стул, пачаў пісаць. Праз некалькі хвілін працягнул дакумент Гіляры.
"Я, Венецэль, барон і граф арг Юліц, правам дадзеным маім продкам каралямі Поўначы і атрыманым у спадчыну мной пры прыняцці ўлады над спадчыннымі землямі Юліц, жалую дзяўчыне Гіляры, дачцы гандляра з Дарана, шаноўнага Тафара Пітэс-Агасэ дваранскай годнасці і герба з залатой ружай у агні на чорным полі. У матрыкулы дваранскіх родаў баронства і графства Юліц вышэйпамянёная дзяўчына Гіляра будзе ўпісана пад прозвішчам арг Шэйлір". Далей ішлі дата, подпіс і пячаць.
- Венцэль, а што значыць арг Шэйлір? Адкуль гэта прозвішча?
- Усё проста, Гіляра. У Паўночным Паралеўстве пры пажалаванні дваранства надаецца і новае прозвішча. А слова "шэйлір" у перакладзе з аднаго з паўночных дыялектаў азначае "ружа". Зрэшты, табе нядоўга яго насіць. Хутка ты станеш арг Юліц.
- Дзякуй, каханы. Я зраблю ўсё, каб быць табе добрай жонкай.

* * *
Насамрэч, словы пра хуткае вяселле былі пакуль толькі словамі, і яна добра ведала гэта. Адпаведна законах і звычаях Паўночнага Каралеўства пасьля смерці каго-небудзь з бліжэйшых крэўных належала не меньш за год трымаць жалобу, падчас якой аніводны святар не пагадзіўся бы павянчаць Венцэля. Трэба было чакаць. Зрэшты, Гіляра добра разумела, што ў яе рэальным становішчы мала чаго зменіцца пасля вяселля. Усе ў замку ўжо і цяпер успрымалі яе як гаспадыню, добра разумеючы, што яе і арг Юліца вяселле - гэта толькі пытанне часу. А пакуль Гіляра займалася замкавай гаспадаркай, знаёмілася з людзьмі і вывучала кгархаль - мову Поўначы.