Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (11)

Адгучалі апошнія словы ўрачыстага рытуала і твар Венцэля пасмурнеў. Прысяга Гальтара азначала толькі адно: брата сярод жывых няма. Але тое, шта сказаў далей яго сябар, а цяпер і васал...
- Загінулі ўсе. Амаль усе. У жывых засталіся чацвёра: стары палясоўшчык Хангель з жонкаю, малая Альда - Зінгеля дачка і я... Яны не пашкадавалі нават дзяцей. Я...
- Хадзем у пакой. Распавядзеш усё. Дарэчы, пазнаёмся. Гэта Гіляра. Твая будучая баранэса.
Гальтар моўчкі схіліўся перад дзяўчынай у паклоне.

* * *

У народзе іх называлі шэрымі вершнікамі. Хто яны такія і адкуль прыхадзілі не ведаў ніхто. Ніхто ніколі не бачыў іх твараў - забралы на прылбіцах заўсёды былі апушчаны, на шчытах - ані герба, ані якой-небудзь іншай эмблемы, толькі шэрае жалеза. І ніхто ніколі не чуў іх галасоў. Раз на дзесяць год яны з'яўляліся невядома адкуль, цалкам знішчалі насельніцтва якога-небудзь невялікага гарадка, або замка, і знікалі. І ніякія муры, ніякая варта не маглі абараніць жыхароў ад пагібелі.
- Як, як яны праніклі за браму, чаму іх не спыніла дружына?
- Не ведаю, Венцэль. Ніхто не ведае. Мяне на той час у замку не было. Твой брат паслаў мяне да Хангеля - ты ведаеш, улетку ён жыве з жонкай у лясной хатцы,каб падрыхтаваць паляванне - праз колькі дзён чакалі гасцей. Там я і заначаваў. А калі наступным ранкам вяртаўся да замка, забачыў яшчэ здалёк, як з расчыненай яго брамы выехала каля тузіна вершнікаў, якія скіраваліся ў бок да Наргельброкскага Шляху. А калі я ўехаў у замак... Я ніколі не бачыў толькі крыві адразу.
- А што з Альдай? Як яна ўратавалася? - Венцэль усё яшчэ спадзяваўся, што хоць хтосці з тых, хто выжыў, зможа штосці распавясці пра шэрых вершнікаў.
- Гуляла з сялянскімі дзяцьмі. Заначавала ў вёсцы. И знаеш, яшчэ што: яны ж нічога не ўзялі, апрача жызняў... ані рэчаў, ані грошаў.

* * *

Замак Гіляра забачыла яшчэ здаля. Адносна невялікі, аздоблены трыма вытанчанымі вежамі, што імкнуліся ў неба, у коле абарончых муроў узвышаўся ён над усім наваколлем, як узвышаецца горды барон, седзячы на сваім баявым кані, над натоўпам сялян, схіліўшых галавы перад сваім гаспадаром. Дзяўчына закахалася ў замак амаль з першага погляду, і ёй цяжка было ўявіць у яго залах тыя жудасныя падзеі, пра якія яшчэ нядаўна распавядаў ёй Гальтар.
Замак сустрэў новых валадароў цішынёй і пустэчай. Пасьля трагедыі, сяляне, арганізаваныя арг Роо-Грэніцам, пахавалі забітых, адмылі кроў з падлогі і сценаў, навялі парадак у пакоях, але ніхто яшчэ не набіраў ані новай дружыны, ані новай прыслугі. Ды й няма было каму гэта рабіць да прыезда гаспадара. Таму ў першы жа дзень пасля прыезда ён адправіў свайго, пакуль што адзінага, васала у бліжэйшы гарадок Цэцыр, каб той наняў для абароны замка пару дзясяткаў людзей, якія ведалі, як карыстацца мячом і дзідай. Дзякуй Богу, грошы на гэта ў замку былі. У якасці прыслугі ўзялі з вёскі нядаўна аўдавелую, маладую яшчэ кабету, якая прывяла з сабой у замак двух дачок - сямі і пяці год. Улічваючы, што ўсё насельніцтва замка складалася цяпер толькі з двух чалавек, гэтага было даволі.