Rss Feed
https://my.activeketo-gummies.com activ KETO Gummies Active KETO Gummies.
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (10)

* * *
Чаго толькі не было на стале: і салёныя агуркі, і квашаная з журавінамі купуста, і піражкі з баранавай трыбухой, і свініна, тушаная з бабамі, і салодкія пернікі, і ібмрык з гарбатай, і, нават, пляшка рэдкага ў гэтых мясцінах чырвонага даранскага віна.
- А вось гэты напой, Гіляра, з тваёй цёплай паўднёвай радзімы, - сказаў Венцэль, напаўняючы келіх дзяўчыне.
- Цяпер мая радзіма там, дзе ты. А Даран... Ці ты мог бы называць радзімай краіну, якая прадала цябе ў няволю? А віно... віно насамрэч прыемнае.
- Каб ты яшчэ ведала, колькі яно тут каштуе! Мясцовыя такога не п'юць. Шынкар трымае яго для гасцей кшталту нас з табой.
- Да? А ў Даране яно каштуе ненашмат даражэй за звычайную ваду. Хаця... у некаторых мясцінах частая вада нават даражэй. Вам, жыхарам Поўначы, гэта цяжка зразумець...
- Ну, цяпер ты таксама жыхарка Поўначы!

* * *
Раніцай, калі закаханыя паснедаўшы ўжо збіраліся прадоўжыць свой шлях на Поўнач, і ўжо накіроўваліся на выхад, дзеры гасцініцы расчыніліся, і ў залу хуткай імклівай хадоў ўвайшой чавлавек, апрануты так, як звычайна апранаецца, выпраўляючыся ў паход, дробнае дваранства Поўначы: цёплы плашч, вельмі зручны ў далёкай дарозе - у Венцэля быў амаль такі, толькі больш дарагі і прыгожы, скураная куртка, пад якой мождна было заўважыць кальчугу, скураныя штаны і высокія сапагі. На поясе ў яго вісеў кароткі меч. Чалавек зрабіў некалькі крокаў у накірунку да гаспадара гасцініцы, які ўжо спяшаўся насустрач новаму пастаяльцу, калі ён пабачыў Венцэля.
- Венцэль!
- Гальтар!
- Венцэль, я ехаў да цябе ў Шлорэн, і дзякуй Усетварцу, што нашы шляхі не размінуліся. Твой брат забіты. Цяпер ты наш сюзэрэн...
- Арт забіты? Як...
- Зараз. Я ўсё распавяду. Але спярша...
Гальтар апусціўся на адно калена, і, вынуўшы з похваў меч, палажыў яго ля ног цалкам разгубленага Венцэля.
- Я, Гальтар арг Роо-Грэніц, прызнаю цябе, барона Венцэля арг Юліц сваім адзіным сюзэрэнам і клянуся памяццю продкаў і збаўленнем сваёй несмяротнай душы служыць табе, не шкадуючы свайго жыцця, выконваць усялякі твой загад, бараніць цябе і ўвесь твой род.
Голас арг Юліца, ашаломленага жахлівай навінай, гучаў не так цвёрда, як голас Гальтара, які, напэўна не аднойчы паўтараў пра сябе словы прысягі, едучы з Поўначы ў Шлорэн, аднак ён знайшоў сілы адказаць так, як патрабаваў этыкет.
- Я, барон Венцэль арг Юліц, прыймаю тваю прысягу і клянуся памяццю продкаў і збаўленнем сваёй несмяротнай душы, што табе, Гальтару арг Роо-Грэніцу, патомнаму двараніну і годнаму рыцару, заўсёды будзе мейсца пад маім дахам, келіх за маім сталом і доля ў вайсковай здабычы...
Гіляра моўчкі глядзела, як перад яе вачыма адбываўся старажытны паўночны рытуал, пра які яна чытала раней толькі ў кнігах...