Rss Feed
https://prava112j.com/spectehnika/avtovyshka почему стоит купить права на автовышку.
Яндекс.Метрика

ВЫПАДКОВЫЯ ДУМКІ ПРА МАНАРХІЮ

Мала хто можа адмаўляць, што традыцыйная фэадальна-шляхецкая культура мае нейкую чароўнаўную прывабнасьць, нейкую прыгажосьць, якой так бракуе культуры наступных эпохаў. Многія казкі пачынаюцца фразай: "Жыў-быў кароль", але мне цяжка ўявіць сабе казку, якая пачыналася бы словамі "Жыў-быў празідэнт". Дзяўчынкі ўсяго сьвету ўяўляюць сябе прынцэсамі, а хлопчыкі ў пэўным узросьце гуляюць у рыцараў і фэхтуюць драўлянымі мячамі. Нават у рэкляме мы штодзённа бачым звароткі да фэадальна-манархічнае эстэтыкі: піва "Сібірская карона", гарбата "Імпэратар" або "Прынцэса Нуры". Вось гарбаты пад назвай "Піянэрка" я чамусьці не ўспамінаю!
Тлумачыцца гэта, на мой погляд тым, то фэадальная эпоха была адзінай эпохай у гісторыі большай часткі Эўропы, калі высокая культура, палітычная і ваенная ўлада, матэрыяльнае багаццё спалучаліся ў адных руках, у руках адной сацыяльнай групы. Агінскі быў ня толькі вялікім кампазытарам, але і буйным палітычным дзеячам, і багатым абшарнікам. Талент, дадзены яму Панам Богам унікальны, але спалучэньнне высокае духоўнае культуры і добрае адукацыі з багаццём і ўладай былі нормай для людзей яго кола.
А што нам дае цяперашні час? Хамская ўлада, якая ставіцца па-хамску як да паэта, так і да бізнэсоўца, нэндза і галеча для паэта і мастака (выключэньні бываюць, але гэта менавіта выключэньні) і спансаваньне таннага стрыптызу кшталту "Блестящих" або "Серебра" з боку фінансавых магнатаў.
Менавіта таму і гучыць такая чароўная настальгія ў вершах з "Сармацкага Альбому" Ірыны Багдановіч, таму так і кранаюць сэрца словы Сокалава-Воюша пра "водар закінутага сада"...

З уходам апошняга манарха, нават калі ён ужо шмат гадоў не на прастоле, ухоздзіць нешта большае, чым проста чарговы этап палітычнае гісторыі той ці іншай краіны. Мяняецца не проста форма кіравання дзяржавай, мяняецца ўвесь культурна-палітычны, у нейкім сэнсе генэтычны код нацыі, бо манархія, пры ўсіх яе хібах - адзіная форма кіравання дзяржавай, зьвязанная не толькі зь неабходнасьцю прыняцьця таго ці іншага прагматычна-адміністрацыйнага рашэння, але ў першую чаргу з традыцыйнай культурай народа. Менавіта з гэтае прычыны манархію нельга стварыць штучна, у адрозьненьне ад парлямэнтскай рэспублікі, або ваеннай дыктатуры: апошнія не патрабуюць шматвякавой традыцыі.

У мінулых стагоддзях няздольнасць манарха пасьпяхова кіраваць дзяржавай у горшым (для манарха) выпадку прыводзіла да змены асобы на прастоле. Пачынаючы з ХХ стагоддзя яна (няздольнасць кіраваць) звычайна прыводзіць да зьмены канстытуцыйнага ладу.

Чамусці рэвалюцыі, вынікам якіх з'яўляецца падзенне дынастыі і пераход да рэспубліканскага ладу здараюцца толькі ў абсалютных манархіях.