Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (08)

- Гіляра, - Венцэль глядзеў на дзяўыну шырокімі ад здзіўлення вачыма, - ты нават не можаш уявіць, што тут здарылася. Прызракі памёрлых часта з'яўляюцца падчас выканання памінальнага спева, здараецца, яны штосці гавараць, але каб уступіць у дыялог... ды яшчэ з чалавекам не сваёй крыві! Чымсці вельмі ты бацьку спадабалася...
- Так, яму спадабалася, а табе? - Гіляра сама здзівілася сваёй нечаканай дзёрзкасці, але прадоўжла, - Тое, што ён сказаў, гэта праўда? Ты насамрэч...
- Праўда, Гіляра, праўда. Але... як я мог сказаць пра гэта табе? Калі б ты была вольнай - іншая справа. А так... ты жа не можаш мне адмовіць ... ты будзеш мне пасміхацца, нават калі...
- А я і не маю намеру табе адмаўляць. Я хачу быць тваёй. Не толькі тваёй нявольніцай, але і тваёй жанчынай. Я не сустракала ў жыцці чалавека прыгажэйшага, высакароднейшага за цябе. Калі не з табой, дык з кім? І потым, няўжо ты лічыш, што нават вольная дзяўчына ў нас, у Даране сама выбірае сабе мужчыну? Яе таксама купляюць... З той толькі розніцай, што прадае яе родны бацька. Ды й у вас тут, у Шлорэне... - Гіляра нечакана перарвала свой маналог і заплакала. А Венцэль, прыціснуўшы дзяўчыну да грудзей, пачаў цалавць яе заплаканыя вочкі, потым, калі каханая крыху супакоілася і пацягнулася насустрач мужчыне, перайшоў да вуснаў, да зграбнай, пакрытай пяшчтнай смуглявай скурай, шыі, а потым, Гіляра нечакана адсунулася ад яго і рашучым жэстам тарганула завязкі сваёй хатняй сукенкі. Сукенка ўпала на падлогу.
- Твая. Бяры.

* * *

Наступныя некалькі дзён ператварыліся для Венцэля ў нейкі шчаслівы дурман, і імя гэтаму дурману было Гіляра. Закінуўшы ўсе справы, закаханы мужчна губляў на дзяўчыну ўвесь свой час. Шчасце здавалася бясконцым і бясхмарным, пакуль адна кароткая размова сонейкавым восеньскім ранкам не вярнула арг Юліца да рэчаіснасці.
Закаханыя сядзелі ў кабінеце, у тым самым, у які першапачаткава дзяўчыне было забаронена захадзіць, і абмяркоўвалі планы на будучыню. На сцяне кабінета, справа ад уваходу, вісеў вобразатвор герба - белы эдельвейс на зялёным полі, а пад ім - радаслоўнае дрэва роду арг Юліц.
- Венцэль, а дзе тут ты? - спытала Гіляра, паглядзеўшы на візэрунак.
- Вось тут, каханая, - адказаў той, і са шчасьлівай пасмешкай тыкнуў пальцам кудысці ў правы бок пергаменту.
Гіляра пяшчотна пагладзіла пальцам "лісцік", які сымбалізаваў на гэтым дрэве яе каханага і нечакана сказала: можа і я калісці здолею дарысаваць сюды яшчэ адзін лісцік... каханы, я абавязкова нараджу табе дзіця. І, пабачыўшы, спалоханы погляд Венцэля, няўпэўнена дадала:
- Ты.. ты не хочаш дзіцяці. Гэта таму, што я...
- Што ты, любая, што ты, я вельмі хачу дзіця, і толькі ад цябе. Але... справа ў тым, што законы Шлорэна забараняюць вызваляць нявольнікаў, а дзіця, народжанае нявольніцай, можа быць толькі нявольнікам. Няўжо ты хочаш такой будучыні для нашых дзяцей?
- Я... я - не. Але што жа рабіць? - Гіляра не магла паверыць, што яе Венцэль, такі разумны, адукаваны, вынаходлівы, не адшукае нейкага выйсця з сітуацыі.
- Што рабіць? Здаецця я ведаю што. Заўтра жа ад'яжджаем на Поўнач. У маім родным каралеўстве няцяжка будзе зрабіць табе дакументы аб тым, што ты вольная... І, дарэчы, там мы зможам пабрацца шлюбам у храме Ўсетварца. Ты згадзішся стаць маёй жонкай?