Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (07)

Скончыўшы свой сумны расповед, Венцэль крыху памаўчаў, а потым пачаў дыктаваць Гіляры спіс прадуктаў, якія трэба было набыць для жалобнай вячэры. І спіс прадуктаў, і рэцэпты страваў, прадыктаваныя ёй гаспадаром, вельмі здзівілі дзяўчыну. Трэба было купіць, апрача цалкам звычайных мукі, мяса, яек і чорнага піва корань эрхалы (даведацца бы яшчэ што гэта і што з ім рабіць!), фунт ячмяню і ... жывога пеўня. Апошняму, зрэшты, нядоўга заставалася быць жывым. Яго набывалі як раз для таго, каб адсячы яму галаву і выпусціць з яго кроў - неабходны інгрэдыент для прыгатавання жалобнага рофтынга - галоўнагай рытуальнай справы на памінальным стале жыхароў Поўначы. Другімі інгрэдыентамі былі вышэйпамянёныя ячмень і загадкавы корань эрхалы.

* * *
Гіляра кепска ўяўляла сабе, як яна будзе рубіць галаву пеўню, але гэтую малапрыемную справу ўзяў на сябе Венцэль, патлумачыўшы, што нават на Поўначы, дзе кабеты карыстаюцца значна большымі правамі і дзе ім нават не забараняецца насіць зброю - рэч цалкам немагчымая не толькі для яе роднага Дарана, але і для Шлорэна, пазбаўленне жыцця хатняй жывёлы - занятак пераважна мужчынскі. А вось рыхтаваць рофтынг... Дзяўчына ледзьве не страціла прыомнасць, калі гаспадар паставіў перад ёй на стол рандэльку з крывёй і спакойным тонам пачаў ёй тлумачыць, што з ёй трэба рабіць. Зрэшты, Гіляра зутка авалодала сабой і прыступіла да працы. Нічога скаладанага сабой загадкавы рофтынг не ўяўляў. Для яго прыгатавання трэба было толькі пацерці на дробнай тарцы корань эрхалы (ім, к высвятлілася, актыўна гандлявалі на рынку купцы з Поўначы), перамяшаць тое, што атрымалася з мукой і ячмянём, пакласць усё гэта ў форму і ... заліць крывёй. Потым усё гэта рэба было гатаваць на пары на працягу трох гадзін. Вышэйпамянёны корань эрхалы дадаваўся таксама і ў піва, якое, чамусці, трэба было падаваць на стол падагрэтым. Астатнія стравы былі самымі звычайнымі. Смажанае мяса, напрыклад.

* * *
Рофтынг, як выявілася, быў даволі смачнай, крыху саланаватай і вельмі каларыйнай ежай - пасля первага кавалака Гіляра адчувала сябя ўжо цалкам сытай. Гэтаму кавалаку, праўда, папярэднічала тушаная садавіна, смажанае мяса, піражкі з рыбай, але канчаткавая сць наступіла якраз пасля рофтынга. А калі вячэра была ўжо амаль завершана, падагрэтае піва з эрхалай дапіта - гэты напой, дарэчы, таксама нечакана спадабаўся былой жыхарцы Поўдня, і Гіляра ўжо збіралася убраць са стала брудны посуд, Венцэль раптам устаў са стула, зрабаў рукой нейкі знак, ці то агічнага, ці то рэлігійнага кшталту, і штосці заспяваў марудным рэчытатывам на старажытнай паўночнай мове. у пакоі зрабілася неяк змрочна, адкульсці пацягнула холадам, а праз хвіліну дзяўчына пабачыла каля стала постаць моцнага, нямаладога ўжо мужчыны. Нечаканы госць быў апрануты ў поўны паўночны даспех - Гіляра бачыла такі ў кнізе - але без шлема. Скроні аздабляла лёгкая сівізна, а шэрыя вочы уважліва аглядалі дзяўчыну. Венцэль працягваў свой тужлівы спеў, ніяк вонкава не рэагуючы на з'яўленне ў пакоі загадкавай асобы.
- Вы... вы хто? - выдахнула Гіляра.
- Бацька вось гэтага спевака. А ты, як я разумею, яго жонка. Што ж, майго сына можна павіншаваць. Мяне, вядома, ўжо дзесяць год няма сярод жывых, але маё бацькоўскае дабраслаўленне...
- Я не жонка яму.. я.. я...
- Гм. Насамрэч не жонка. Мы, здані, гэта добра бачым. Але чаму? Венцэль кахае цябе, табе ён таксама падабаецца.
- Вы... вы памыляецеся... гэта немагчыма... я...
Венцэль скончыў свой спеў і прызрак ягонага бацькі знік.