Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (06)

* * *
Гіляра разумела, што адзіны спосаб зведаць штосці пра сям'ю Венгцэля можна толькі спытаўшы яго самога, але доўга не магла насмеліцца. А праз тыдзень...
- Гіляра, заўтра трэба будзе зрыхтаваць жалобную вячэру, так, як яе рыхтуюць на маёй радзіме - на Поўначы.
- Жалобную вячэру? Хтосці памёр?
-Бацька. Не памёр - забілі. Дзесяць год таму. І вось ужо дзсяць год я ладжу памінальную вячэру ў дзень яго смерці. Я вельмі не люблю гаварыць пра гэта, але табе распавяду.
Венцэль сербануў з філіжанкі кавы, крыху памаўчаў і прадоўжыў расповед.
- Гальтар арг Арфоту, чый замак знаходзіўся прыблізна ў пяці гадзінах коннай хады ад нас, лічыўся сябрам майго бацькі, і калі ад яго прыскакаў на ўпараным кані ганец з просьбай аб дапамозе, бацька не мог адмовіць. Па словах пасланца замак Арфоту аблажыла зграя лясных братоў, амаль удвая перавышаючая колькасць дружыннікаў у замку. Гэтыя галаварэзы, што жывуць выключна насільствам і рабавнням, хаваючыся адпомсты пакрыўджаных па лясах, звычайна нападалі на купецкія караваны, абкадвалі так званым "лясным падаткам" невялікія вёсачкі, законныя гаспадары якіх не заўсёды паспявалі абараніць сваіх падданых, але на замкі нападалі вельмі рэдка. Тут, як сцвярджаў ганец, здарыўся менавіта гэты выпадак. Авалодаць замкам, яны, хутчэй з усяго, не здолелі бы, але абрабаваць маёнтак і цалкам разарыць гаспадарку... Адным словам, трэба было тэрмінова зняць з замка аблогу. Большай часткі бацькавай дружыны ў той момант у замку не было - ён адправіў яе збіраць чынш у дальні канец нашага баронства. У замку заставалася штосці каля дзесяці чалавек. Аднак, бацька не марудзячы пачаў рыхтавацца а паходу, а мяне паслаў за дружынай. Каб не губляць часу, я павінен быў прывясці вояў не ў наш замак, а на мяжу, што падзяляе землм арг Юліцаў і арг Арфоту, каб там, спаткаўшыся з баць ка разам накіравацца ратаваць суседа. Але, калі я з дружыннікамі прыскакаў на ўмоўленае месца, я пабачыў там трупы бацькі і яго дружыннікаў, утыканыя арбалетнымі стрэламі. Мячы ў большасці з іх былі ў похвах - іх расстралялі подла, з засады...
Венцэль гаварыў спакойна, сухім акадэмічным тонам, нібы перасказваючы фрагмент нейкай старажытнай хронікі, а не самы жудасны і трагічны момант свайго жыцця, але Гіляра па твару, па вачах бачыла, як цяжка даецця яе гаспадару гэты спакой.
- Вядома, ні пра якую дапамогу суседзям не магло быць нават і размовы. Пагрузіўшы целы забітых на коней, мы накіраваліся дамоў. Не даяжджаючы да нашага замка прыблізна паўвярсты, - а дарога йшла праз лес, і з замка нас не было бачна, мы заўважылі дым. Гарэла вёска. А дасланы высвятліць, што жа там здарылася, малады спрытны дружыннік, вярнуўшыся, паведаміў, што замак Юліц у аблозе, і над атрадамі нападнікаў лунаюць сцягі з гербам арг Арфоту. Я не ведаю і дагэтуль, як маці з невялікай колькасцю пахолкаў здолла пратрымацца да ночы, а ўначы, у цемры, мы, ціха падкраўшыся да абложнікаў проста выразалі іх усіх у сне. І мне не было за гэта ніколі сорамна. Шакалаў трэба забіваць менавіта так. Галава барона арг Арфоту, насаджаная на дзіду, цэлы тыдзнь аздабляла галоўную вежу нашага замка. А яшчэ праз тыдзень, дачакаўшыся са сталіцы старэйшага брата, я паехаў у Шлорэн, паступаць у ўніверсітэт.
- У цябе ёсць брат? - спыталя Гіляра, тут жа зразумеўшы бессэнсоўнасць свайго пытання.
- Ёсць. Яго завуць Арт.І ён дагэтуль не можа сабе дараваць, што падчас тых падзей быў у Рокэнхэйме, а не разам з бацькам...