Rss Feed
Яндекс.Метрика

ВЫПАДКОВЫЯ ДУМКІ РАСЕЙЦА ПРА БЕЛАРУСЬ

Што для мяне Беларусь, беларуская мова i культура? Я – расеец, праваслаўны па веравызнанню, фiлолаг. Безумоўна, ў маiм iнтарэсе да ўсяго беларускага ёсць i прафесiянальна-фiлалагiчны элемент, але не толькi ён. Беларусь i беларуская культура самiм фактам свайго iснавання даюць мне магчымасць несупярэчлiва спалучыць у маёй душы два амаль несумяшчальныя ў расейскай культурнай сiтуацыi складнiкi: праваслаўнасць i еўрапейскасць.
Прымусовая еўрапеiзацыя Расеi пры Пётры Вялiкiм (цi быў ён сапраўды вялiкiм, цi не – асобная размова) раскалола расейскую культуру на дзве даволi кепска сумяшчальныя часткi: традыцыйна-праваслаўную i новаўведзеную еўрапейскую. Праваслаўная культура, бiзантыйская па паходжанню, не прыймала заходняй, у значнай ступенi ўжо тады секулярнай традыцыi. Прадстаўнiкi «eўрапейскай» традыцыi часта не бачылi ў бiзантыйскiм праваслаў’i нiчога, апрача цемрашальства. Iначай было ў Беларусi. Тут праваслаў’е i еўрапейскасць спаконвеку ўтваралi нейкi сiнтэз, беларуская праваслаўная шляхта адначасова з’яўлялася носьбiтам еўрапейскай культурнай традыцыi, беларускае праваслаў’е было праваслаў’ем еўрапейскiм, i, магчыма, гiстарычная мiсiя Беларусi была менавiта ў тым, кааб даць свету ўзор небiзантыйскай праваслаўнай культуры. I хто ведае, можа таму Бог i гневаецца на Беларусь, што яна не здолела, або не пажадала выканаць гэтай сваёй гiстарычнай ролi?

Аб тым што сучасная беларуская апазіцыя ні ў якой сітуацыі няздольная ўзяць уладу ў свае рукі чырыкаюць усе вераб'і на вуліцах Менска (ды й не толькі Менска). Прычынаў для гэтага шмат, і сярод іх не апошняе месца займае іх паслядоўная арыетаванасць на Захад і прынцыповае нежаданне кантактаваць з Масквой (я маю на ўвазе ў дадзеным выпадку не расейскіх палітычных лузераў, кшталту Гайдара і Хакамады, а гаспадароў Крамля). Між тым, ключ да ўлады ляжыць менавіта ў Крамле. Луку ў празідэнцкім крэсле зменіць той, хто зможа давясці Маскве, што ён з'яўляецца лепшым сябрам Расеі, чым Лука. Пры гэтым зусім не трэба адмаўляцца ад такіх кашлўнасцяў, як мова, ці традыцыйныя сымбалі. Аб гэтым сведчыць вопыт Сярэдняазіяцкіх дзяржаваў, у якіх праводзіцца жорсткая, паслядоўная палітыка дэрусіфікацыі, адкуль расейцы збягаюць цэлымі вёскамі, кідаючы сё, што мелі, аднак расейскі ўрад, які так непакоіцца лёсам расейскай мовы і расейскамоўнага насельніцтва ў Прыбалтыцы чамусці не спяшыць выступаць з крытыкай гэтых нацыяналістычных рэжымаў. Справа ў тым, што гэтыя рэжымы цалкам падтрымліваюць курс Масквы ў міжнароднай палітыцы. Гэтага даволі. Калі беларускі ўрад цалкам забароніць выкарыстанне расейскай мовы, і будзе нават за яе ўжыванне кідаць у вязніцу, прынаўшы пры гэтым незалежнсць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Беларусь застанецца найлепшым сябрам Расеі. А вось калі Беларусь займе паслядоўна празаходнюю міжнародную пазіцыю, ніякія дэмаршы ў абарону расейскамоўнасці і расейскай культуры на тэрыторыі Беларусі не дапамогуць. Празаходняя,нават цалкам расейскамоўная Беларусь заўсёды будзе ворагам расейскага кіраўніцтва.
У свой час маскоўскі князь Іван Каліта пайшоў на службу мангольскім ханам, і дзякуючы менавіта гэтай службе стварыў палітычны, ваенны і эканамічны патэнцыял, абапіраючыся на які ягоны ўнук Дзімітры Данскі перамог Арду. Падумайце над гэтым прыкладам, спадары нацыяналісты. Можа, гэта ваш адзіны шанец... Калі, вядома, вы насамрэч дбаеце пра Бларусь, а не пра заходнія гранты.

У цяперашнем заняпадзе нацыянальнай мовы ў Беларусі вінаваты, як гэта не парадаксальна гучыць, у тым ліку і лібэральна-дэмакратычны Захад. Справа ў тым, што галоўным "экспартным таварам" прэзідэнта Лукашэнка зьяўляецца палітычная ляяльнасьць. Але Захад гэты тавар пакупаць адмовіўся,адзіным пакупніком у гэтым гандлю засталася Расея. Адсюль - курс на інтэграцыю зь імпэрыяй, зьнявага да беларускай мовы і культуры, пошукі агульнаславянскіх каранёў... А вось калі бы Эўропа прызнала легетымнасьць улады першага і адзінага, падтрымала бы беларускую эканоміку хаця бы на тым жабрацкім узроўні, на якім яе падтрымлівае Расея, больш празаходняга палітыка на постсавецкай прасторы цяжка было бы адшукаць. Адразу заўважу, што ягоная празаходнасьць тычылася бы толькі вонкавай палітыкі; увядзеньне ўнутры краіны эўрапейскай дэмакратыі азначала бы для яго палітычную сьмерць, а вось курс на актыўнае адраджэньне і падтрымку беларускай мовы і культуры, курс на дэрусіфікацыю краіны стаў бы неадрыўнай часткай яго палітыкі. І зусі не таму, што Папаколі нечакана стаў бы нацыяналістам, а толькі таму, што курс на супрацоўніцтва з Захадам непазьбежна прадпалагае дыстанцыраваньне ад Расеі і, як выніку, курс на поўную (наколькі гэта магчыма) дэрусіфікацыю краіны. Лукашэнка гатовы супрацоўнічаць не толькі з Захадам, але і з лешаком з Белавескае пушчы, калі вышэйпамянёны лешак падтрымае яго ў барцьбе за ўмацаваньне асабістай улады ўнутры краіны.
Было бы вельмі някупска, каб хтосьці з нацыянальна арыентаваных палітыкаў данёс гэтую няхітрую думку да каго-небудзь з заходніх лідараў...