Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (04)

* * *
Крама, у якой гандлявалі вопраткай знаходзілася зусім недалёка ад дома высакароднага магістра, і ўжо праз паўгадзіны пасля вышэйапісанай размовы дзяўчына з захапленнем разгядала вывешаныя тут спадніцы, сукенкі, шалікі... Як адрознівалася ўся гэтая паўночная вопратка ад строяў яе спякотнай радзімы! Як тут выбраць патрэбнае і каб гаспадару спадабалася... І каб нядорага было: не да твару нявольніцы насіць дарагія шыкоўныя рэчы. Гіляра кінула позірк на такую прыгожую сукенку цёмна-зялёнага шоўку, уздыхнула, і пацягнулася за чымсці шэрым, як ёй здавалася, зручным для хатняй працы і цалкам апавядаючым яе статусу нявольніцы.
Венцэль, які яўна забаўляўся, гледзячы на гэту сцэну, здзіўлена падняў бровы.
- Ці ты ўпэўнена, што на гэта варта губляць хоць якія-небудзь грошы? На мой погляд гэта не вельмі адрозніваецца ад таго, што цяпер на цябе. - І, паглядзеўшы на канчаткава збянтэжаную дзяўчыну, узяў справу ў свае рукі. У выніку яны набылі так спадабаўшуюся Гіляры зялёную сукенку, у якую Гіляра тут жа, у краме, хуценька пераапранулася, пару шакаладна-карычневых тунік (як патлумачыў ёй Венцэль, менавіта ў такой вопратцы звычайнна ходзяць па дому кабеты ў німайскіх гарадах), спадніцу яскравага, як паўднёвае неба, блакітнага колеру і светла-шэрую жаночую кашулю да яе. На зваротным шляху яны зазірнулі ў абутковую краму, дзе гаспадар хутка набыў для сваёй нявольніцы пару сапожак.
- Ну вось, цяпер ты выглядаеш як шчырая шлорэнка!
Гіляра задаволена пасміхнулася.

* * *
На рынак яны трапілі толькі ў наступны дзнь. Венцэль падрабязна, нібы чытаючы лекцыю ва ўніверсітэце, тлумачыў дзяўчыне, які тавар у якога гандляра трэба браць і што колькі каштуе.
- Гэта будзе цяпер твая справа - хадзіць на рынак.
- Так.. але.. Вы даверыце нявольніцы грошы?
- А ты можаш набыць нешта без грошаў?
Гіляра задумалася. Яна разумела, што задала глупае пытанне, але весь яе папярэдні вопыт сведчыў: нявольнікам ніхто грошы не давярае. Нявольнікам наогул ніхто нічога не давярае, апрача, быць можа... Яна не аднойчы чула, што ў некаторых мужчын гаспадарку вялі наложніцы-нявольніцы, але ж наложніца - гэта амаль як жонка.. Ці не жонка? І наогул, яе гэта не тычыцца. Яна жа Венцэлю не... А хто яна Вецэлю? Проста нявольніца, якая працуе па дому? Так, але яна ніколі не чула, каб да нявольнікаў ставіліся так , як ставіўся да яе гаспадар. Амаль як да чальца сям'і...
Канчаткава заблукаўшыся ў сваіх думках, дзяўчына палічыла больш разумным пераключыцца на кулінарныя пытанні - сёння ёй упершню трэба было гатаваць вячэру, і яна вельмі хацела паказаць сябе з лепшага боку.