Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (02)

* * *

Супакоіўшы дзяўчыну і скончыўшы са снеданнем - да снедання шаноўны магістар заўсёды ставіўся вельмі паважліва - вышэйпазначаны арг Юліц накіраваўся па сваіх справах, а Гіляра, застаўшыся ў доме адна, вырашыла заняцца абедам, ці, можа, вячэрай - хто ведае, калі вернецца добры гаспадар. Першай справай у пошуках прадуктаў яна зазірнула на леднік,аднак, нічога, апрача некалькіх пляшак дабрага (і, дарэчы, зусім не таннага)віна яна не адшукала. Пуста было і ў серванце на кухні. Нічога дзіўнага ў гэтым не было: самотна жывучы магістар звычайна харчаваўся ў трактыры.
Аднак адсутнасць прадуктаў - гэта зусім не прычына, каб сядзець без працы. Ёсць мятла, швабра, анучка... А вось парадку ў доме няма. Піліны дзявочы погляд ужо не аднойчы натыкаўся на невялікія сумёцікі пылу ў кутках пакояў, дарожка, што вяла ад дзвярэй да брамкі даўно ўжо не сустракалася з мятлой, а калі апошні раз гаспадар мыў падлогу...
Праз тры гадзіны працы дом зіхацеў чысцінёй, а вочы дзяўчыны гордасцю - яна не дарма есць свой хлеб (а таксама сыр, пірагі, мяса)! Засталася апошняя справа - гаспадарская бібліятэка, а яна была зусім не маленькая. Колькі збіраецца на кнігах пылу Гіляра ведала не з чужых словаў - у доме яе бацькі чатаць любілі і грошаў на куплю новых рукапісаў не шкадавалі.
Узброіўшыся чыстай анучкай дзяўчына прынялася за працу. Першы том, другі, трэці... Такі прыгожы, у скуранай вокладцы, з залатым цісненнем. А што ўнутры? А ўнутры зусім незразумелыя паўночныя руны. Уздыхнуўшы, яна паставіла кнігу на палічку і прынялася за наступную. Гэта ўжо больш зразумелая - на німайскай - агульнай мове для Шлорэна і цэлага шэрага невялікіх княстваў цэнтральнай часткі кантынента. Німайскую гіляра ведала вельмі добра - яе вывучэнне лічылася ў купецкіх сем'ях Дарана амаль абавязковым - галоўныя гандлёвыя шляхі прахадзілі якраз праз тэрыторыю німайскіх княстваў. Вось даведнік па юрыспрудэнцыі, вось гісторыя рэктарскай дынастыі Шлорэна (невялікая дзяржава, на тэрыторыі якой воляй лёсу апынулася Гіліря уяўляла сабой адзіную ў свеце ўніверсітэцкую манархію з наследным рэктарам на чале), а вось.... акруглыя завіткі роднага даранскага пісьма. Вершы вялікага Ураіза Лафтарскага, які быў вымушаны пакінуць родны Даран, бо не хацеў пісаць ліслівыя хваласпевы каралеўскаму дому. Хаця якія яны каралі! Так, нашчадкі самазванцаў з Паўднёвага Стэпу, што падманай і здрадай пагубіўшы апошняга караля старой дынастыі занялі яго прастол. Пры старых каралях людзей не прадавалі ў няволю...
Гіляра нетаропка гартала каліграфічна перапісаныя бачыны. Вершы лепшага паэта далёкай цяпер радзімы! Дзяўчына забылася пра ўсё. З кнігай у руках яе і застаў вярнуўшыйся дадому Венцэль.
- Ох, як прыгожа стала ў хаце! Дзякуй табе.
- Я старалася, гаспадар.
- Гаспадар. Хм. У мяне, дарэчы, імя ёсць. Як скажаце, гасп.. Венцэль. - Дзяўчына чамусці нечакана засаромелася і пачырванела.