Rss Feed
Яндекс.Метрика

НЯВОЛЬНІЦА (01)

Раман у жанры фэнтэзі

Усё распачалося з таго, што магістр факультэта геральдыкі і права Венцэль арг Юліц купіў сабе нявольніцу. З якой мэтай ён гэта зрабіў, ён не ведаў і сам: служанка ў доме яму не патрабавалася, жаночай увагай ён не быў абдзелены, і, вядома, зусім не меў намеру губляць грошы на такога кшталту тавар. А меў ён намер як мага хутчэй дабрацца ад універсітэта да дома і таму вырашыў прайсці найкарацейшым шляхам - праз нявольніцкі рынак. Рухаючыся павольным, крыху стомленым крокам, ён лянотна аглядаў выстаўленых на продаж прадстаўнікоў роду чалавецкага, калі ягоны погляд упаў на дзяўчыну сямнаццаці-дзевятнаццаці год, прывезеную, мяркуючы па смуглай скуры і цёмных валасах, адкульсці з поўдня. У вялізных міндалепадобных вачах пляскаўся жах. Жах і нясмелая, амаль паміраючая надзея на цуд.
- Колькі каштуе дзеўка? - нечакана для самога сябе спытаўся Венцэль у гандляра, а яшчэ праз хвіліну, адлічыўшы зусім не малую суму грошаў, працягнуў свой шлях да дома ўжо разам з набытай прыгажуняй.

Усе падзеі, якія адбываліся пасля арышта і казні яе бацькі, багатага бахарскага купца Тафара, абвінавачанага ў грашовай падтрымцы ворагаў Даранскай Кароны, Гіляра ўспрымала як жахлівы сон. Сном ёй здаваліся і канфіскацыя бацькоўскай маёмнасці, і каралеўскі ўказ аб продажы ў няволю ўсіх чальцоў яе сям’і, і нявольніцкі караван, які прывёў яе на нявольніцкі рынак вясёлага ўніверсітэцкага гарадка Шлорэна. І толькі сёння, калі яе вывялі на продаж, яна зразумела, адчула ўсёй сваёй істотай, што ўсё, што адбываецца з ёй – не сон, ад якога можна прачнуцца, а рэчаіснасць, адзіная рэчаіснасць яе жыцця. Хутка з’явіцца пакупнік – ён уяўляўся дзяўчыне ў выглядзе тлустага юрлівага старэчы з потнымі далонкамі, і тады... Лепей памерці! Гіляра дабра разумела, што мужчыны купляюць маладых нявольніц не толькі для таго, каб яны падмяталі падлогу ў хаце... Злітуйся, Ўсетварэц!
- Колькі каштуе дзеўка?
Высілкам волі Гіляра прымусіла сябе падняць вочы і паглядзець на пакупніка. Перад ёй стаяў мужчына прыблізна дваццаці сямі год , апрануты ў цёмна-зялёную магісцерскую мантыю. Светлыя валасы былі коратка падстрыжаны. Круглаваты, даволі прывабны твар аздаблялі доўгія пшанічнага колеру вусы. Чалавек, які адлічваў грошы за яе цела (душу, як вядома, можна прадаць толькі д’яблу) чамусці не выклікаў страху.

- Ну што, прыгажуня, - прамовіў зачыніўшы дзверы дома яе новы гаспадар, - сядайся, расказвай, хто ты такая, як завуць і адкуль родам. І, пакуль Гіляра распавядала сваю невясёлую гісторыю, вылажыў з сумкі бохан белага хлеба, сыр, вэнджанае мяса і, акуратна парэзаўшы ўсё гэта, напоўніў віном два бакала. Усё гэта ён зрабў цалкам аўтаматычна, нават не падумаўшы аб тым, што хатняя прыслуга існуе ў тым ліку і для таго, каб сервіраваць стол. У доме ягонага бацькі, дробнага барона з Паўночных Гор, нявольнікаў ніколі не было, і высакародны арг Юліц не меў досведу абыходжання з апошнімі. І дзяўчыну, якая сядзела перад ім, ён быў схільны ўспрымаць хутчэй як госьцю, а не як гаворачую маёмнасць.
- Ну што, за знакомства... І дарэчы, Гіляра, не палохайся за сваю цнатлівасць. Прымушаць не буду. І без цябе знойдзецца з кім...
- Дзякую, гаспадар, - ледзьве выдавіла з сябе густа пачырванеўшая дзяўчына.

Пасьля вячэры Венцэль паказаў нявольніцы дом і патлумачыў ёй яе няхітрыя абавязкі – прыдумаць для Гіляры які-небудзь занятак, апрача звычайнай працы хатняй прыслугі, не вельмі, дарэчы, патрэбнай у яго невялікай гаспадарцы, шаноўны магістар, нягледзячы на ўсю сваю адукацыю не здолеў. Ён выдзяліў ёй невялікі пакойчык на другім паверсе, паказаў, дзе што ляжыць, і схаваўся ў сваім кабінеце – адзіным памяшканні, заходзіць у якое новай насельніцы яго дома было забаронена.

* * *

Прачнулася Гіляра рана. У вакно, чамусці пазбаўленае штораў, лілося сонечнае святло. Жах і роспач апошніх дзён канчаткава зніклі, на душы было хораша, нібы ў дзяцінстве. “Я трапіла ў дом добрага чалавека”, - мільганула нечаканая думка.
Хутка апрануўшыся, здяўчына збегла па сходах на першы паверх і накіравалася на на кухня, маючы цвёрды намер дагадзіць гаспадару добрым снеданнем, і забачыла Венцэля з вялізным кубкам кавы ў адной руцэ і кавалкам пірага ў іншай.
- Далучайся, - з пасмешкай сказаў гаспадар, паказваючы кубкам на імбрык і паднос, на якім ляжаля няроўна нарэзаныя кавалакі пірага. Пачырванеўшы ад сорма і страха – не паспела, праспала, правінілася – Гіляра ўпала на калені. Яна добра памятала, як каралі няспрытных нявольнікаў у доме яе бацькі. Крыкі і крывавыя рубцы на спіне малодзенькай служанкі, яе аднагодкі...
- Я... я... прабачце гаспадару... накажыце мяне... я... злітуйцеся...
У вачах Венцэля адлюстравалася непаразменне.
- Паўстань, калі ласка і патлумач, у чым справа. Але дзяўчына ў роспачы, чакаючы немаруднай расправы, нават не пачула нягучна прамоўленых словаў. Венцэль паставіў на стол кубак, палажыў побач пірог, і , ўзяўшы дзяўчыну за плечы, паставіў яе на ногі.
- Ну, што цябе так напалохала?
Блытаючы словы з енкамі, Гіляра паспрабавала патлумачыць свой жах. Яна, хоць і не адразу, зразумела, што добры гаспадар дараваў ёй яе правіну, што пугі не будзе, але сэрца трапятала як птушка, трапіўшая ў сілок.