Жыццё зусім не такое мярзотнае, якім здаецца на першы погляд.
Нават самую нездзяйсняльную мару трэба дамарыць да канца.
Паветраныя замкі будуюцца, калі няма магчымасці будаваць рэальныя.
Калі руйнуюцца нават паветраныя замкі, у рэальных таксама шанцаў няма.
Патрыятызм - гэта карпаратыўная салідарнасць, пашыраная да памераў краіны.
Дэмакратыя - гэта алігархія, пашыраная да памераў усёй нацыі.
Манархія прывабнейшая за рэспубліку хаця бы з эстэтычнага пункта погляду.
Бог - адзіная істота, з якой можна размаўляць шчыра, не тоячыся.
Магчыма, людзі - гэта толькі органы размнажэння рэчаў.
Народ робіцца народам, калі ў яго з'яўляецца свой першы паэт.
Прафесія караля - гэта адзіная прафесія, якую можна атрымаць толькі ў спадчыну.