Вершы лепей шукаць у сеціве... За спіной дагараюць масты. Пагадзімся: даўно не дзеці мы, І з адчаем даўно "на ты".
Дагарае свяча пад раніцу... Як світанак падобны на кроў! І, быць можа, надзея застанецца Нам спаткацца у сеціве зноў.