Rss Feed
Яндекс.Метрика

ЯШЧЭ НЕ ВЯНУЦЬ У САДАХ ВЯРГІНІ

Яшчэ не вянуць у садах вяргіні,
Але ўжо надыходзяць халады.
Заснуць пад снегам да вясны сады,
На доўгі час зямля вакол астыне.

Няхай пад снегам адпачне краіна -
У гэтым не пабачу я бяды.
Я з кнігай сяду ў крэсла ля каміна
Чытаць пра тое, як цвітуць сады.