Ззяе ў небе зорка Мілавіца, Лашчаць сэрца ранішнія сны, І, пакуль не скончацца яны, Ззяе ў небе зорка Мілавіца. Нам надзей і мараў не пазбыцца, Шчасцю мы не ведаем цаны. Ззяе ў небе зорка Мілавіца, Лашчаць сэрца ранішнія сны.