Rss Feed
Яндекс.Метрика

УСПАМІНЫ АБ ТЫМ, ШТО КАЛІСЬЦІ

Успаміны аб тым, што калісьці
У маім адбылося жыцці...
У кастрычніку жоўтае лісце
Пад нагой у мяне шамаціць.

Чую ветра нягучную песню
І спадзяюся, некалі зноў
Для мяне ўсё былое ўваскрэсне
Рэчаіснасцю мараў і сноў.