Rss Feed
Яндекс.Метрика

ШТО АГАМЭМНАН

Што Агамэмнан супраць рэвальвера і кулі?
Наша эпоха не мае патрэбы ў паэтах.
Богі траянцаў і грэкаў навекі заснулі,
Дзесці ў мінулым згубіліся іх сілуэты.

З памяці нашай пакрыху знікаюць героі.
Подзвігі - толькі малюнак у кнізе дзіцячай.
І над руінамі некалькі знішчанай Троі
Можа адзін толькі вецер халодны заплача...