* * *
Вежы гатычнага касцёла
Падобныя да касмічных ракетаў.
Хвіліна – і палятуць да Бога.
* * *
Найлепшы сродак ад нуды – боль.
Пошук паратунка ад яго
Займае ўвесь твой час.
* * *
Сярэднявечча скончылася...
Руіны замка
Перагукваюцца з руінамі кляштара.
* * *
Заброшаная каплічка.
Колькі вакол травы –
Як грэшных душаў.
* * *
Увосень ажывае душа.
Золата лісця –
Як пазалота іканастаса.
* * *
Жыццё – шлях.
Метафара сталася лёсам.
Ідуць канвойныя.
* * *
Жыццё – гэта крэдыт,
Дадзены Богам.
Вярнуць трэба – з працэнтамі.
* * *
Дракула ўмеў лічыць толькі па пальцах.
Для вялікіх разьлікаў
Ён адрубаў пальцы сваіх гасьцей.
* * *
На патэльні поўні
Смажыцца вечна
Яечня кратэраў.
* * *
Данка загінуў.
Сьвецяць у цемры
Адно балотныя агні.
* * *
Людзі – файлы.
Бог-праграміст сьцірае
Папсаваныя вірусам граха
* * *
Белая Вежа - вось
Вакол якой
Круціцца глобус Беларусі
* * *
Гісторыя – гэта тэкст,
Напісаны літарамі гербоў і сцягоў,
Або гіерогліфамі іх адсутнасці.
* * *
З кавалакам хлеба ў руцэ
Крышу міласціну
Крылатым жабракам.
* * *
Ігліцы хвоі –
Нібы дзявочыя вейкі.
Колькі ж трэба для іх тушы.