Rss Feed
Яндекс.Метрика

БЭАВУЛЬФ. УСТУП. (Са старажытнаангельскай)

Так! Мы словы чулі пра славу
Каралёў дацкіх часоў даўных,
Як яны мужнасьць у бойках яўлялі.

Часта Скільд Скевінг ад чашаў учты
Адрываў варожых воеў дружыны.
Знайдыш няшчасны у жыцця пачатку
Пачаў расьці ён моцны пад аблокамі,
Славай квітнеў. Слалі ям?
Усе народы кітоў дарогай
Дань. Быў ён добрым каралём.

Праз час нядоўгі нарадзіўся нашчадак,
У сьвет яго Бог юнага паслаў
Народу на радасьць, каб зьніклі горасьці,
Якія былі раней без караля.

Доўгі час яму Жыццяпадацель,
Валадар Рая дарыў славу.
Быў Бэавульф у сьвеце вядомы –
Скільда нашчадак у Скандыі землях.
Добра ён ведаў: дарункамі шчодрымі
Здабываць трэба дружыны вернасьць.