Rss Feed
Яндекс.Метрика

ДВУХРАДКОЎІ

* * *
Рэкі ў гэтай краіне цякуць не малаком і мёдам,
Рэкі ў гэтай краіне цякуць Словам і Верай.

* * *
Шэры студзеньскі вечар
Пахне снегам і адзіноцтвам.

* * *
Пішу на няроднай мове –
На мове чытачоў, а не бацькоў.

* * *
Школьны працаўнік – шпрац –
Шпрыц для ін’екцыі ведаў.

* * *
Як у слоўніку шукаеш галоўнага слова,
Так і ў жыцці шукаеш галоўнага ўчынка.

* * *
Як параход па роўнядзі ракі
Слізгоча прас па роўнядзі прасцірадла.

* * *
Пералічваю вершы, чакаю,
Калі назбіраецца на томік...

* * *
Тры сняжынкі ляглі на плячо –
Палкоўнік гвардыі Снежнай Каралевы.