Rss Feed
Яндекс.Метрика

ХОКУ (НІЗКА 5)

* * *
Рукапісы не гараць.
(Невядомы бібліятэкар
старажытнага Бабілёна).

* * *
Ноч. Як танзура манаха з-пад капюшона
Выглядвае з-за хмары поўня.
Бясконцыя пацеры дажджа...

* * *
У якім бы накірунку я не павярнуў сваю лодку,
Я заўсёды вяслую супраць плыні,
І вецер ніколі не дзме ў мой ветразь...

* * *
На аркушы белай паперы чорныя літары хоку –
Так выглядае з вышыні птушынага палёту
Стая чорных крумкачоў на белым снезе.

* * *
“Куфаль поўны піва
Нагадвае кавалак бурштына,” –
Складаю рэклямны верш.

* * *
Часам задумваюся пра мінулае, і вось
Вывозіць цягнік памяці з тунэля забыцця
Вагоны пражытых гадоў.