Rss Feed
Яндекс.Метрика

Проза

Што для мяне Беларусь, беларуская мова i культура? Я – расеец, праваслаўны па веравызнанню, фiлолаг. Безумоўна, ў маiм iнтарэсе да ўсяго беларускага ёсць i прафесiянальна-фiлалагiчны элемент, але не толькi ён. Беларусь i беларуская культура самiм фактам свайго iснавання даюць мне магчымасць несупярэчлiва спалучыць у маёй душы два амаль несумяшчальныя ў расейскай культурнай сiтуацыi складнiкi: праваслаўнасць i еўрапейскасць.

Паступова жыццё Гіляры ўваходзіла ў нейкую каляіну. Большую частку дня ў яе займала хатняя праца: дзяўчына гатавала ежу, мыла бялізну, даглядала за домам. А па вечарах яна чытала - гаспадар не забараняў карыстацца бібліятэкай. Спярша яна адбірала кнігі на роднай даранскай мове, потым перайшла да напісаных па-німайску. Апошніх было значна больш, і яны былі больш разнастайныя па тэматыцы. Чытанне, якое спярша было для дзяўчыны проста прыемным баўленнем часу, паступова ператваралася ў сродак самаадукацыі.

- Што гэта ты тут чытаеш? Ураіза? Ці падабаецца! - змяніў тэму Венцэль, забачыўшы ў руках дзяўчыны кнігу.
- Так. Гэта мой улюбёны паэт. У нас, у Даране, яго кнігі забаронены, але ў бацькі быў томік.
- Ну што ж, калі падабаецца, бяры. Дару. Твая кніга.
- Дзякуй. Гэта такі дарагі падарунак...

* * *

Супакоіўшы дзяўчыну і скончыўшы са снеданнем - да снедання шаноўны магістар заўсёды ставіўся вельмі паважліва - вышэйпазначаны арг Юліц накіраваўся па сваіх справах, а Гіляра, застаўшыся ў доме адна, вырашыла заняцца абедам, ці, можа, вячэрай - хто ведае, калі вернецца добры гаспадар. Першай справай у пошуках прадуктаў яна зазірнула на леднік,аднак, нічога, апрача некалькіх пляшак дабрага (і, дарэчы, зусім не таннага)віна яна не адшукала. Пуста было і ў серванце на кухні. Нічога дзіўнага ў гэтым не было: самотна жывучы магістар звычайна харчаваўся ў трактыры.

Раман у жанры фэнтэзі

АФАРЫЗМЫ

Жыццё зусім не такое мярзотнае, якім здаецца на першы погляд.

Нават самую нездзяйсняльную мару трэба дамарыць да канца.

Паветраныя замкі будуюцца, калі няма магчымасці будаваць рэальныя.

Калі руйнуюцца нават паветраныя замкі, у рэальных таксама шанцаў няма.

Патрыятызм - гэта карпаратыўная салідарнасць, пашыраная да памераў краіны.

Дэмакратыя - гэта алігархія, пашыраная да памераў усёй нацыі.

Манархія прывабнейшая за рэспубліку хаця бы з эстэтычнага пункта погляду.

Бог - адзіная істота, з якой можна размаўляць шчыра, не тоячыся.

Ленты новостей