Rss Feed
Яндекс.Метрика

Проза

Помнится, в тот день, совершив утреннюю зарубежную прогулку (размеры моей державушки позволяют осуществлять посещение территории сопредельного государства в виде ни к чему не обязывающих прогулок), я направлялся к зданию университета, где мне предстояло прочитать очередную лекцию по истории Университетского Княжества Золотой Розы (по традиции этот курс всегда читает кто-нибудь из представителей правящего дома), когда ко мне подошла девушка.

Адгучалі апошнія словы ўрачыстага рытуала і твар Венцэля пасмурнеў. Прысяга Гальтара азначала толькі адно: брата сярод жывых няма. Але тое, шта сказаў далей яго сябар, а цяпер і васал...
- Загінулі ўсе. Амаль усе. У жывых засталіся чацвёра: стары палясоўшчык Хангель з жонкаю, малая Альда - Зінгеля дачка і я... Яны не пашкадавалі нават дзяцей. Я...
- Хадзем у пакой. Распавядзеш усё. Дарэчы, пазнаёмся. Гэта Гіляра. Твая будучая баранэса.
Гальтар моўчкі схіліўся перад дзяўчынай у паклоне.

* * *

Если обойти здание Латинского университета Золотой Розы и выйти к тыльной его стороне, вы окажетесь на узенькой улочке, застроенной изящными старинными особняками. Улица эта, длинною не более одной мили, ведёт к парку, среди деревьев которого прячутся замок и церковь необыкновенной красоты. Всё это - университет, улочка, парк составляют территорию одного из самых маленьких и самых необычных государств мира - Университетского Княжества Золотой Розы.

* * *
Чаго толькі не было на стале: і салёныя агуркі, і квашаная з журавінамі купуста, і піражкі з баранавай трыбухой, і свініна, тушаная з бабамі, і салодкія пернікі, і ібмрык з гарбатай, і, нават, пляшка рэдкага ў гэтых мясцінах чырвонага даранскага віна.
- А вось гэты напой, Гіляра, з тваёй цёплай паўднёвай радзімы, - сказаў Венцэль, напаўняючы келіх дзяўчыне.
- Цяпер мая радзіма там, дзе ты. А Даран... Ці ты мог бы называць радзімай краіну, якая прадала цябе ў няволю? А віно... віно насамрэч прыемнае.

Назаўтра яны нікуды не паехалі. Амаль тыдзень арг Юліц згубіў на тое, каб дамовіцца ва Ўніверсітэце наконт водпуску, потым куплялі дарожную вопратку, запасаліся ежай, патрэбнымі для замежнай вандроўкі дакументамі. Апошнімі набылі трох коней: двух для сябе і аднаго для паклажы. І вось, нарэшце, падайшоў дзень ад'езду. Дзяўчыне, што вырасла ў краіне, дзе дзяцей саджалі на каня раней, чым яны навучаліся добра хадзіць, было вельмі прыемна адчуць зноўку пад сабой сядло.

Мала хто можа адмаўляць, што традыцыйная фэадальна-шляхецкая культура мае нейкую чароўнаўную прывабнасьць, нейкую прыгажосьць, якой так бракуе культуры наступных эпохаў. Многія казкі пачынаюцца фразай: "Жыў-быў кароль", але мне цяжка ўявіць сабе казку, якая пачыналася бы словамі "Жыў-быў празідэнт". Дзяўчынкі ўсяго сьвету ўяўляюць сябе прынцэсамі, а хлопчыкі ў пэўным узросьце гуляюць у рыцараў і фэхтуюць драўлянымі мячамі. Нават у рэкляме мы штодзённа бачым звароткі да фэадальна-манархічнае эстэтыкі: піва "Сібірская карона", гарбата "Імпэратар" або "Прынцэса Нуры".

- Гіляра, - Венцэль глядзеў на дзяўыну шырокімі ад здзіўлення вачыма, - ты нават не можаш уявіць, што тут здарылася. Прызракі памёрлых часта з'яўляюцца падчас выканання памінальнага спева, здараецца, яны штосці гавараць, але каб уступіць у дыялог... ды яшчэ з чалавекам не сваёй крыві! Чымсці вельмі ты бацьку спадабалася...
- Так, яму спадабалася, а табе? - Гіляра сама здзівілася сваёй нечаканай дзёрзкасці, але прадоўжла, - Тое, што ён сказаў, гэта праўда? Ты насамрэч...

Скончыўшы свой сумны расповед, Венцэль крыху памаўчаў, а потым пачаў дыктаваць Гіляры спіс прадуктаў, якія трэба было набыць для жалобнай вячэры. І спіс прадуктаў, і рэцэпты страваў, прадыктаваныя ёй гаспадаром, вельмі здзівілі дзяўчыну. Трэба было купіць, апрача цалкам звычайных мукі, мяса, яек і чорнага піва корань эрхалы (даведацца бы яшчэ што гэта і што з ім рабіць!), фунт ячмяню і ... жывога пеўня. Апошняму, зрэшты, нядоўга заставалася быць жывым.

* * *
Гіляра разумела, што адзіны спосаб зведаць штосці пра сям'ю Венгцэля можна толькі спытаўшы яго самога, але доўга не магла насмеліцца. А праз тыдзень...
- Гіляра, заўтра трэба будзе зрыхтаваць жалобную вячэру, так, як яе рыхтуюць на маёй радзіме - на Поўначы.
- Жалобную вячэру? Хтосці памёр?
-Бацька. Не памёр - забілі. Дзесяць год таму. І вось ужо дзсяць год я ладжу памінальную вячэру ў дзень яго смерці. Я вельмі не люблю гаварыць пра гэта, але табе распавяду.
Венцэль сербануў з філіжанкі кавы, крыху памаўчаў і прадоўжыў расповед.

Ленты новостей