Rss Feed
Яндекс.Метрика

Навуковыя працы па-беларуску

Класіфікацыя гербаў, якая ўжываецца ва ўсіх вядомых нам выданнях па гральдыцы, гэта класіфікацыя па армігерах. Адпаведна ёй вылучаюцца гербы дзяржаўныя, гарадскія, прыватныя або родавыя і г. д. З выданняў, створаных на падставе такога кшталту класіфікацыі, мы можам даведацца, як выглядае герб горада Менска, або герб князёў Радзівілаў, але адшукаць, каму належыць герб з чорным мядведзем у залатым полі, карыстаючыся такімі выданнямі, можна толькі выпадкова трапіўшы на старонку з малюнкам такога герба.

Для нармальнага развіцця філалагічнай навукі патрэбны пастаянны прыток новага фактычнага матэрыяла. Адной з крыніц такога матэрыяла з’яўляецца рукапісная спадчына, ў нашым выпадку, рукапісная спадчына сярэдннявечнай Беларусі. Асноўнай мэтай гэтага артыкула аўтар лічыць якраз увядзенне ў навуковы абарот новых фактычных дадзеных па лексіцы царкоўнаславянскай мовы Беларусі.

Вывучэнне лексіка-тэматычных групаў – не новы накірунак у мовазнаўстве, у тым ліку і ў беларускім. Мы маем даследаванні, прысвечаныя назвам насякомых [1], спартыўнай тэрміналогіі [2], назвам выканаўцаў музыкі ў старабеларускай мове [3] і інш. А вось даследаванняў, прысвечанных найменням Бога ў беларускай мове амаль няма. Небагата, зрэшты, такіх даследаванняў і па іншых мовах.

Наш артыкул напісаны па матэрыялах выдадзенага ў 1979 г. “Слоўніка рускіх гаворак Новасібірскай вобласці”. Спіс беларусізмаў, атрыманы ў выніку паслоўнага прагляду названага слоўніка, уключае пяцьдзесят чатыры лексемы, дзевяць з якіх, зрэшты, з’яўляюцца толькі беларускімі варыянтамі (фанетычнымі, або словаўтваральна-марфалагічнымі) словаў, агульных для беларускай і рускай моваў: грыбница (бел. грыбніца), дочк? (бел. дачка), казать (бел. казаць), куды (бел. куды), морква (бел. марква), ободвое (бел. абодва), огурки (бел. агуркі), отвсюль (бел. адусюль), откуль (бел адкуль), орать (араць).

Характэрнай рысай рэлігійнай гісторыі беларускага народа ёсць тое, што беларусы ніколі не былі цалкам праваслаўным народам, як, напрыклад, расейцы, або цалкам каталіцкім, як, напрыклад, палякі. Беларусь заўсёды была поліканфесіянальнай краінай, на абшары якой шмат стагоддзяў узаемадзейнічалі праваслаўная і каталіцкая культурныя традыцыі, што адлюстравалася, у тым ліку, і ў беларускай тэанімічнай лексіцы, абумовіла яе варыянтнасць паводле канфесіянальнай прыналежнасці. Менавіта гэтыя, канфесіянальна маркіраваныя найменні Бога, і даследуюцца ў дадзеным артыкуле.

Тэанімічная лексіка (ад грэч.: ???? – Бог, ????? — імя) займае значнае месца ў лексічнай сістэме кожнай літаратурнай мовы хрысціянскага свету, актыўна ўжываецца як ва ўласна рэлігійных тэкстах (Біблія, Малітоўнік, казанні і інш.), так і ў творах мастацкай літаратуры. Тэанімічнай лексікай карыстаўся ў паэтычнай творчасці і Алесь Гарун.

Час ідзе па крузе, і пэрсанажы, якія, як нам здавалася яшчэ нядаўна, належаць літаратурнай мінуўшчыне, вяртаюцца, нават не мяняючы аблічча. І вяртаюцца яны не паасобку, а з усім сваім атачэньнем, зь сябрамі і ворагамі, з суседзямі, дзецьмі й старымі бацькамі… Са старонак раману Наварыча “Літоўскі воўк” да нас вяртаецца пінская шляхта. Ня верыце? Дарэмна. Дзея адбываецца ў тых самых мясцінах – “паміж балотаў, у глушы Пінскага павету”, а на тоеснасьць дзейных асобаў недвухсэнсоўна ўказваюць прозьвішчы другасных пэрсанажаў: Ліпскія (хаця й не Цюхай) і Пратасавіцкія.

Ленты новостей