Rss Feed
Яндекс.Метрика

МАНГОЛІЯ

Мой сябар з далёкага Улан-Батара
Не разумее па-беларуску.
Ён складае цудоўныя, напеўныя вершы
На дзіўнай, такой нязвыклай для нашага вуха мове.
Калі ён запісвае іх на паперы,
Яны сцякаюць па аркушу ўніз
Гронкамі мудрагелістага ўсходняга ўзору.
Калі жа ён чытае іх уголас,
Я, нават не разумеючы сэнса словаў,
Чую падобны грому тупат нязлічаных мангольскіх табуноў,
Бачу кавыль, які разам з ветрам спявае сваю адвечную песьню,
Адчуваю тварам спякотны подых пустыні Гобі...
Ён пачынае новую страфу, і вось
Кіславаты смак свежага кумыса
Песціць мой язык і маю гартань,
Мой нюх улоўлівае цудоўны водар бараніны, пасмажанай на вогнішчы,
А ва ўваходзе ў юрту ўзнікая зграбная постаць маладой гаспадыні,
Якая ідзе да нас, каб запрасіць нас на вячэру...
Пачынаецца новы верш, і раптам
Паветра разрывае прарэзлівы спеў цецівы і стралы.
Страла трапляе ў далёкую мэту,
І паэт раптам замаўкае...
Запаноўвае глухая, непераможная ціша,
Якая бывае толькі ў безпаветранай прасторы
Паміж сусветамі...