Rss Feed
Яндекс.Метрика

AD MORTEM MAGISTRI

Гуру!
Я схіляю калені перад трунай тваёй,
І гаротная сляза сцякае па шчацэ маёй.
Ніколі мне ўжо не пачуць поўных мудрасці словаў тваіх,
І ніколі ў гадзіну маіх трывог і хваляванняў
Не прагучаць добрыя павучанні твае.
У адзіноцтве мне трэба ісці,
Спатыкацца і падаць, уставаць і падаць зноў,
У кроў раздзіраючы калені.
І за ўсё гэта я хачу адной толькі ўзнагароды –
Адной толькі слязы майго вучня ў канцы шляху.